50 узята ў палон[6],
70 адзінак транспартных сродкаў знішчана[7]: 14 танкаў i ўстановак «Пальмарыя», 20 БТРаў, 2 устаноўкі сістэм залпавага агню, 1 ЗРК[8] і 33 джыпа, грузавікоў і інш.[9]
4 танка захоплена[10]
17 сакавіка з’явіліся паведамленні, што завязаліся баі на ўскраінах Бенгазі — апірышчы паўстанцаў[14]. Перамога арміі Кадафі над апазіцыяй была дасягнута за кошт выкарыстання артылерыі, танкаў і авіяцыі. Тым часам у ноч на 18 сакавіка Савет Бяспекі ААН прыняў Рэзалюцыю 1973 ад 17 сакавіка (па Нью-Ёркскім часе), якая дазваляла прымяненне сілы ў Лівіі, выключаючы наземнае ўмяшанне. 19 сакавіка, згодна з паведамленнях тэлеканала Аль-Джазіра, карэспандэнты якога прысутнічалі ў Бенгазі, раніцай (07:30 па мясцовым часе) пачаўся абстрэл горада з артылерыйскіх гармат. У 9 гадзін раніцы праведзена першая атака на горад, якая, як паведамляецца, да сярэдзіны дня (14:30 па мясцовым часе) была адбіта[15]. Стала таксама вядома, што самалёт паўстанцаў МіГ-23 быў памылкова збіты саюзнай сістэмай СПА на ўскраіне горада[16]. Пілот не выжыў[12][17].
19 сакавіка (у 16:00 па мясцовым часе) французскія знішчальнікі ўвайшлі ў паветраную прастору Лівіі, здзейсніўшы паветраную разведку з мэтай падрыхтоўкі інтэрвенцыі[15]. Затым, у 16:45, пачалася інтэрвенцыя ў Лівіі. Было знішчана некалькіх адзінак бранятэхнікі войскаў Кадафі[15]. Пазней Al Jazeera паведаміла, што французскія самалёты знішчылі па меншай меры чатыры танка кадафістаў; аднак гэта не было пацверджана Францыяй[18].
Па паведамленнях Аль-Джазіры, падчас баёў за Бенгазі, з горада пачаўся паток бежанцаў на ўсход[19].
Раніцай 20 сакавіка ВПС Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША нанеслі ўдар па танкавай калоне лаялістаў (на працягу двух гадзін). Агенцтва Reuters пацвердзіла, што французскай авіяцыяй было знішчана як мінімум 7 танкаў і дзве адзінкі БМП[20][21]. У гэты ж дзень адмірал флота ЗША Майкл Мюлен заявіў, што міжнародная кааліцыя адбіла «атаку рэжыму на Бенгазі»[22].
Вынікам бітвы стала адступленне арміі Кадафі ад Бенгазі. Але галоўнай падзеяй стаў пачатак ваеннай інтэрвенцыі НАТА, якая працякала да канца канфлікту. Аднак, нягледзячы на паразу пад Бенгазі і далучэнне да вайны Паўночнаатлантычнага альянсу, урадавая армія ўсё яшчэ валодала дастатковай моцай, каб стрымліваць прасоўванне сіл паўстанцаў. Больш за тое, праз 9 дзён пасля заканчэння бітвы лаялісты перайшлі ў контрнаступленне. Тым не менш хутка склалася патавая ваенная сітуацыя. Становішча змянілася толькі ўлетку, калі перавага паўстанцкіх сіл стала відавочнай.
↑2 наёмника убито,[1] 9 [2]-12 Архивированная копия(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2011. Праверана 19 студзеня 2011. убито в уличных боях, 16 убито в танковой колонне [3]Архівавана 22 сакавіка 2011., всего 27-30 убитых