Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дэба́льцэвэ (укр.: Дебальцеве, руск.: Дебальцево) — горад на ўсходзе Украіны, у Данецкай вобласці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны. Насельніцтва 25,2 тыс. чал. (2015)[3]. Знаходзіцца за 74 км ад Данецка.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[4].
Дэбальцэвэ заснавана ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. Статус горада пасёлак атрымаў у 1938 годзе.
У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чэрэмхі» (укр.: Черемхи) на паўночным усходзе горада, імя 50-годдзя Перамогі і «Східны» (укр.: Східний), у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фестывальны».
У 2014 годзе горад трапіў у зону ўзброенага канфлікту і некаторы час знаходзіўся пад кантролем непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. 21 ліпеня 2014 года ўлады ДНР заявілі пра страту кантролю над горадам[5]. 25 ліпеня паўстанцы контратакавалі ўкраінскія часці ў раёне горада[6]. 26 ліпеня паступалі паведамленні пра абстрэл горада ўкраінскімі сілавікамі з установак «Град»[7], напад вёўся з боку Світладарска[8]. 28 ліпеня ў Дэбальцэвэ мелі месца баі паміж атрадамі паўстанцаў і ўкраінскай арміяй[9]. 29 ліпеня ўкраінскім сілавікам удалося цалкам авалодаць горадам і ўтрымліваць яго.
23 студзеня 2015 года сілы прарасійскіх сепаратыстаў пачалі наступ на горад[10]. Баі працягваліся ў канцы студзеня і першай палове лютага. Сілы самаабвешчанай ДНР імкнуліся замкнуць УСУ і такім чынам утварыць «Дэбальцэўскі кацёл»[11]. Ад пачатку абстрэлаў горад застаўся без электрычнасці, ацяплення і сувязі, мясцовыя жыхары хаваліся ў бамбасховішчах, камунальныя службы не працавалі[12]. 18 лютага Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра вывад украінскіх войск з Дэбальцэва. Да 19 лютага ўкраінскія ваенныя пакінулі горад[13]. 21 лютага назіральнікі АБСЕ пад час наведвання Дэбальцэва зафіксавалі там шматлікія разбурэнні і прыкметы гуманітарнай катастрофы[14].
Клімат Дэбальцэвэ | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | −4 | −3,3 | 1,9 | 13,1 | 20,4 | 24,2 | 26,4 | 25,5 | 19,9 | 11,1 | 3,6 | −1,4 | 11,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −7 | −6,5 | −1,5 | 8,0 | 15,0 | 18,8 | 20,9 | 19,9 | 14,3 | 6,6 | 0,7 | −3,9 | 7,1 |
Сярэдні мінімум, °C | −9,8 | −9,3 | −4,5 | 3,6 | 9,8 | 13,7 | 15,6 | 14,7 | 9,7 | 3,1 | −1,8 | −6,4 | 3,2 |
Норма ападкаў, мм | 47,2 | 38,8 | 34,5 | 40,8 | 43,8 | 61,5 | 57,6 | 48,3 | 31,2 | 43,7 | 44,6 | 52,1 | 545 |
Крыніца: World Climate |
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка) Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2015. Праверана 7 лютага 2015.