| ||
невядома[4] і Eadfrith of Lindisfarne[d][4][2] | ||
Евангелле з Ліндзісфарна. 715[1] і каля 700[2] | ||
Матэрыял | пергамент | |
---|---|---|
Котанаўская бібліятэка[3] і Брытанская бібліятэка[4] | ||
(інв. Cotton Ms. Nero D IV.[3][4]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Евангелле з Ліндзісфарна — ілюстраваная рукапісная кніга (Ілюмінаванае евангелле), якая змяшчае тэксты евангелляў ад Матфея, Марка, Лукі і Іаана на лацінскай мове. Кніга створана ў Ліндзісфарне ў Нартумбрыі ў канцы VII — пачатку VIII стагоддзя. Гэты манускрыпт з'яўляецца вельмі яркім прадстаўніком групы так званых «астраўных Евангелляў» — рукапісных кніг, створаных ірландскімі (кельцкімі) манахамі ў VII—IX стагоддзях і змяшчае мноства мініяцюр, выкананых у кельцка-англасаксонскім стылі.
Мяркуецца, што Евангелле з Ліндзісфарна — праца манаха па імені Эадфрыт , які стаў епіскапам Ліндзісфарна ў 698 годзе, а памер у 721 годзе. Бягучыя даследаванні паказваюць на дату стварэння каля 715 года. Мяркуецца, што кніга была створана ў гонар святога Кутберта. Евангелле багата ілюстравана ў астраўным стылі і, першапачаткова, валодала ўпрыгожаным каштоўнасцямі акладам, створаным Білфрытам Пустэльнікам у VIII стагоддзі. Падчас рэйдаў вікінгаў на Ліндзісфарн абклад, аднак, быў згублены, а замену яму зрабілі толькі ў 1852 годзе. Тэкст напісаны астраўным шрыфтам.
У X стагоддзі епіскапам Ліндзісфарнскім Алдрэдам быў выкананы пераклад Евангелляў на стараанглійскую мову. Пераклад быў запісаны паміж радкоў лацінскага тэксту. Гэта адзін з першых перакладаў Евангелляў на англійскую мову.
Кніга была набыта сэрам Робертам Котанам у клерка Парламента Роберта Боўера ў пачатку XVII стагоддзя. У XVIII стагоддзі бібліятэка Котана была набыта Брытанскім музеем. Адтуль кніга трапіла ў Брытанскую Бібліятэку ў Лондане.