Ежы Анджаеўскі | |
---|---|
польск.: Jerzy Andrzejewski | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1983[2][4][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Agnieszka Andrzejewska[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, палітык, пісьменнік, драматург, журналіст, раманіст |
Мова твораў | польская[2] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Е́жы Анджае́ўскі (польск.: Jerzy Andrzejewski; 19 жніўня 1909, Варшава, Расійская імперыя — 19 красавіка 1983, Варшава, Польшча) — польскі празаік і публіцыст.
У 1927—1931 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце. У 1950-х гадах член ПАРП. Займаў кіруючыя пасады ў Саюзе пісьменнікаў. У 1955—1961 гадах быў літаратурным кіраўніком кінастудыі «Syrena».
З 1960-х гадоў у апазіцыі да афіцыйнай палітыкі і ідэалогіі. У канцы жыцця стаў сузаснавальнікам Камітэта абароны рабочых, актыўны прыхільнік руху «Салідарнасць».
Першае апавяданне «Хлусня» (1932). Вядомасць прынесла аповесць «Лад сэрца» (1938). У зборніку апавяданняў «Ноч» (1945) адлюстраваў жыццё суайчыннікаў у час нямецкай акупацыі . Раман «Попел і дыямент» (1948; экранізацыя А. Вайды, 1958) пра супярэчлівую грамадска-палітычную і маральную атмасферу ў пасляваеннай Польшчы. У метафарычных аповесцях «Цемра ахінае зямлю» (1957), «Брама раю» (1960) праблемы быцця чалавека ў складанай гістарычнай плыні часу, пошукі справядлівасці, веры, сэнсу існавання. У аповесці «Ужо амаль нічога» (1976) даследуе душэўны стан і памкненні мастака, у аповесці «Ніхто» (1983) праз міфалагічную прызму спрабуе асэнсаваць месца і прызначэнне чалавека ў Сусвеце. Яго творам уласцівы філасафічнасць, нетрадыцыйнае светаўспрамынне, экзістэнцыяльная праблематыка.