Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму рэжысёру англ.: European Film Award for Best European Director | |
---|---|
Тып | Еўрапейская кінапрэмія, катэгорыя кінапрэміі[d] і прэмія за найлепшую рэжысуру[d] |
Заснаванне | 1988 |
Еўрапе́йская кінапрэ́мія найле́пшаму еўрапе́йскаму рэжысё́ру (англ.: European Film Award for Best European Director) — адна з галоўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем перыяду з 1990 па 2000 год, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.
Колькасць намінацый у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр» на працягу існавання кінапрэміі змянялася, застаючыся ў межах ад 5 да 8. Апроч таго, часам у склад адной намінацыі ўваходзіла адразу некалькі рэжысёраў, калі яны з’яўляліся суаўтарамі фільма.
Па стане на канец 2024 года часцей за ўсё, а менавіта тройчы, у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр» перамагаў Міхаэль Ханэке (2005, 2009, 2012). Па колькасці намінацый першынства трымае іспанскі рэжысёр Педра Альмадовар з сямю намінацыямі (2002, 2004, 2006, 2009, 2016, 2019, 2024).
Пераможцы і намінанты прыведзены ў храналагічным парадку. У межах аднаго года намінанты ўпарадкаваны па прозвішчах паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.
Год | Фота | Рэжысёр(ы) | Фільм | Сп. |
---|---|---|---|---|
1988 | Вім Вендэрс | «Неба над Берлінам» | [1] [2] | |
Мануэл дэ Алівейра | «Канібалы » | |||
Тэрэнс Дэвіс | «Далёкія галасы, ціхія жыцці » | |||
Луі Маль | «Бывайце, дзеці» | |||
Сяргей Параджанаў | «Ашык-Керыб» | |||
1989 | Геза Берэменьі | «Эльдарада » | [3] [4] | |
Тэадорас Ангелопулас | «Пейзаж у тумане » | |||
Мацей Дэйчэр | «300 міль да неба » | |||
Васілій Пічул | «Маленькая Вера» | |||
Джым Шэрыдан | «Мая левая нага » |
Узнагарода не прысуджалася.
Па стане на канец 2024 года часцей за ўсё, а менавіта тройчы, у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр» перамагаў Міхаэль Ханэке (2005, 2009, 2012). Па колькасці намінацый першынства трымае іспанскі рэжысёр Педра Альмадовар з сямю намінацыямі (2002, 2004, 2006, 2009, 2016, 2019, 2024).
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |