Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Жага́рэ (літ.: Žagarė; да 1918 — Жаго́ры) — горад у паўночнай Літве, знаходзіцца ў складзе Ёнішкіскага раёна Шаўляйскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 2 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота. Жагарэ аддалены ад Ёнішкіса на 26 км і знаходзіцца на мяжы з Латвіяй.
Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1633 года. У гэты час усё наваколле належала да велікакняжацкіх уладанняў Шавельскай эканоміі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай паселішча трапіла ў склад Расійскай імперыі. Расійская царыца Кацярына II падарыла Жагоры свайму фаварыту Платону Зубаву. У 1857 годзе паселішча набыў граф Нарышкін. Да гэтай сям’і Жагоры належалі да Першай сусветнай вайны, пасля якой горад трапіў у склад Літвы. Хутка пасля гэтага, у 1924 годзе, Жагарэ атрымаў статус горада.