Жамойцкая мова | |
---|---|
Саманазва | žemaitiu kalba |
Краіны | Літва |
Рэгіёны | Жамойць |
Агульная колькасць носьбітаў | ~500,000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | sgs |
Ethnologue | sgs |
IETF | sgs |
Glottolog | samo1265 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Жамойцкая мова (альбо жмудзі́нская), у сучаснай лінгвістыцы часцей за ўсё разглядаецца як дыялект літоўскай мовы[1]. Мова, на якой размаўляюць жамойты — этнаграфічная супольнасць літоўцаў нароўні з аўкштайтамі, дзукамі і судувамі, якая пражывае ў Жамойці.
Па прычыне таго, што жамойцкая мова сучаснымі лінгвістамі лічыцца за дыялект, перапісы насельніцтва не даюць дакладнай лічбы колькасці носьбітаў гэтай мовы. Па некаторых дадзеных, носьбітаў жамойцкай мовы налічваецца прыкладна 500 тысяч чалавек.
На думку літоўскага лінгвіста Зігмаса Зінкявічуса жамойцкая гаворка (мова), якая зараз часцей разглядаецца як дыялект сучаснай літоўскай мовы, склалася галоўным чынам на аснове гаворак куршаў[2].
На думку ж рускіх даследчыкаў Валянціна Сядова і Алега Шырокава жамойцкая гаворка (мова) склалася на аснове гаворак старажытных жамойтаў і часткова куршаў[3]. Гаворка старажытных жамойтаў была адной з гаворак тагачаснага ўсходнебалтыйскага кластару. Спачатку мова жамойтаў была вельмі блізкай да земгальскай мовы і да XIII ст. развівалася самастойна.
Пасля вайны Вітаўта з Тэўтонскім ордэнам Жамойць канчаткова ўмацавалася як частка ВКЛ (Жамойцкае староства і Жамойцкае біскупства). На гэты час прыпадае этап актыўнага кантактавання жамойтаў з аўкштайтамі. У гэтыя ж часы жамойты канчаткова асімілявалі куршаў, якія жылі ў раёне сучаснага горада Клайпеда. У XV с. жамойты асімілявалі паўднёвых земгалаў. На гэтыя часы прыпадае актыўны ўплыў аўкштайцкай гаворкі (будучы літаратурны стандарт літоўскай мовы), у выніку чаго жамойцкая губляе некаторыя агульныя рысы з мовай земгалаў.
Трэба адзначыць, што ў мінулым тэрыторыя, якая дэкларавалася як тэрыторыя пражывання жамойтаў (вышэйазначанае Жамойцкае староства), была большай, чым сучасны літоўскі этнакультурны рэгіён Жамойць, таму гэта дае падставы вылучаць гіпотэзу аб тым, што аўкштайцкая гаворка зрабіла значны ўплыў на жамойцкую мову, скараціўшы арэал распаўсюджванню жамойцкай гаворкі (мовы) дзякуючы магчымай асіміляцыі жамойтаў[крыніца?].
На жамойцкай гаворцы (мове) шырока пісаліся творы ў XIX ст. у часы т.зв. «Жамойцкага адраджэння»: творы Сільвестраса Валюнаса, Сіманаса Даўкантаса, Сіманаса Станявічуса і іншых асоб. Вядомымі ўзорамі лічацца паэма «Бірута» Сільвестра Валюнаса, «Шэсць казак» Сіманаса Станявічуса, «Звычаі старажытных літоўцаў, аўкштайтаў і жамойтаў» (1845) Сіманаса Даўкантаса.
У пачатку XX ст. аформіўся асобны літаратурны стандарт жамойцкай гаворкі (мовы), які мае ўласны алфавіт на лацінскай аснове.
Жамойкую мову не абмінула прымусовая кірылізацыя (гл. артыкул «Кніганошы»). З XX стагоддзя з'явіўся асобны жамойцкі алфавіт, які з'яўляецца своеасаблівым гібрыдам літоўскага і латышскага алфавіту. Ад літоўскай мовы жамойцкая пераняла літару Ėė, ад латышскае — літары з макронамі (Āā, Ēē, Īī, Ōō, Ūū). Адметнай жамойцкай літарай з'яўляецца літара «Ėė доўгае» (жамойцк. ėlguojė ė̄) — Ė̄ė̄. Адсутнічаюць літары Ąą, Ęę, Įį, Ųų.
Сучасны выгляд жамойцкага алфавіта.
А а | Ā ā | B b | C c | Č č | D d | E e | Ē ē |
Ė ė | Ė̄ ė̄ | F f | G g | H h | I i | Ī ī | J j |
K k | L l | M m | N n | O o | Ō ō | P p | R r |
S s | Š š | T t | U u | Ū ū | V v | Z z | Ž ž |
У жамойцкім дыялекце выдзяляецца тры групы гаворак, якія падзяляюцца па крытэрыі вымаўлення аўкштайцкіх дыфтангоідаў uo, ie.
У 1988 годзе ўтворана Жамойцкая культурная асацыяцыя, якая з 1993 года выдае часопіс Žemaičių žemė. Па-жамойцку вядзецца радыёвяшчанне, існуе рух за афіцыйнае прызнанне мовы і наданне ёй афіцыйнага статусу ў Жамойці. Мова не прызнаная ў сучаснай Літве асобнай мовай. Мова не мае сацыяльнага прэстыжу і большасць жамойтаў ужывае літаратурную літоўскую.