Жан-Бедэль Бакаса (фр.: Jean-Bédel Bokassa; 22 лютага1921 — 3 лістапада1996) — прэзідэнт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі з 1 студзеня 1966 года па 4 снежня 1976, а затым імператар Бакаса I з 4 снежня 1976 па 20 верасня 1979, маршал (19 мая 1974). Адзін з самых эксцэнтрычных дыктатараў XX стагоддзя.
У 1978 годзе выдаў Указ пра нашэнне школьнай формы, выкліканыя ім падзеі прычыніліся да звяржэння рэжыму Бакасы ў 1979 годзе.
1 снежня 2010 года прэзідэнт ЦАР Франсуа Базізэ падпісаў указ пра поўную рэабілітацыю Жан-Бедэля Бакасы, у адпаведнасці з якім зрынуты імператар быў «адноўлены ва ўсіх правах». Базізэ назваў Бакасу «вялікім гуманістам» і «сынам нацыі, прызнаным усімі ў якасці вялікага будаўніка» і падкрэсліў: «Я жадаю гаварыць пра Бакасу. Ён пабудаваў краіну, а мы разбурылі ўсё, што ён пабудаваў»[8][9].
12 студзеня 2011 года французскі замак Ардзікур, які раней належаў Жан-Бедэлю Бакасе, быў прададзены на аўкцыёне за 915 тысяч еўра[10]. Замак знаходзіцца пад Парыжам і мае жылую плошчу амаль 550 м². На яго тэрыторыі таксама знаходзіцца дом для прыслугі, парк і аўтамабільны гараж[11].