Гамбія | |||
---|---|---|---|
Канфедэрацыя | КАФ (Афрыка) | ||
Федэрацыя | Футбольная асацыяцыя Гамбіі | ||
Галоўны трэнер | Том Сайнтфіт | ||
Капітан | Па Маду Янэ | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Па Маду Янэ (42) | ||
Найлепшы бамбардзір | Асан Сісей (11) | ||
Хатні стадыён | Індэпендэнс Стэдыўм | ||
Код ФІФА | GAM | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 163 ▲1 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 65 (чэрвень 2009) | ||
Найніжэйшы | 179 (сакавік 2017) | ||
Першая гульня | |||
Брытанская Гамбія 3:2 Сенегал (Гамбія; 5 снежня 1962) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Гамбія 6:0 Лесота (Банжул, Гамбія; 12 кастрычніка 2002) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Гвінея 8:0 Гамбія (Гвінея; 14 мая 1972) |
|||
Кубак афрыканскіх нацый | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2021) | ||
Найлепшы вынік | 1/4 фіналу (2021) |
Зборная Гамбіі па футболе прадстаўляе Гамбію ў міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Футбольная асацыяцыя Гамбіі.
Раней зборная выступала пад назвай «Брытанская Гамбія» (да 1965 года). Нягледзячы на сваю мянушку — «Скарпіёны», зборная Гамбіі з’яўляецца адным з аўтсайдараў афрыканскага футбола. Гамбійцы ні разу не ўдзельнічалі ў фінальных частках ні чэмпіянату свету, ні Кубка афрыканскіх нацый.
Адзінае дасягненне — удзел у 2001 годзе ў фінале Кубка Амількара Кабрала — адным з рэгіянальных турніраў для краін Заходняй Афрыкі. Зборная была блізкая, каб трапіць на чэмпіянат свету па футболе 2010 і на Кубак афрыканскіх нацый 2010 года, аднак ёй не хапіла ўсяго аднаго ачка для таго, каб пацясніць Алжыр.
У маі 2014 года зборнай Гамбіі было забаронена ўдзельнічаць у Кубку афрыканскіх нацый з-за пастаяннага завышэння ўзросту сваіх ігракоў.
У 2021 годзе зборная Гамбіі ўпершыню прабілася ў фінальную частку Кубка афрыканскіх нацый, дзе адразу дайшла да чвэрцьфіналу.