Звычайныя падазроныя | |
---|---|
англ.: The Usual Suspects | |
Жанр | фільм-рабаванне[d], неануар[d], фільм-містэрыя[d][3][4][…], флэшбэк-фільм[d], трылер[d], драматычны фільм, баявік і дэтэктыўны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
Памылка Lua у Модуль:WikidataSelectors на радку 335: attempt to index field 'datavalue' (a nil value). |
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | PolyGram Filmed Entertainment[d] |
Працягласць | 106 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская[1] |
Год | 1995 і 18 студзеня 1996[2] |
IMDb | ID 0114814 |
«Звычайныя падазроныя» (англ.: The Usual Suspects) — амерыканскі крымінальны трылер 1995 года, зняты рэжысёрам Браянам Сінгерам па сцэнарыі Крыстафера Мак-Куоры . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кевін Спейсі, Чэз Палмінцеры , Гэбрыэл Бірн, Стывен Болдуін , Кевін Полак , Бенісіа дэль Тора[7].
Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 1995 года на кінафестывалі «Сандэнс», карціна таксама дэманстравалася ў па-законкурснай праграме 48-га Канскага кінафестывалю. У ліпені таго ж года кінастужка выйшла ў шырокі пракат. Фільм атрымаў пераважна станоўчыя ацэнкі крытыкаў, і быў высока ацэнены публікай. Пры бюджэце ў 6 мільёнаў долараў фільм сабраў у пракаце 34,4 мільёна. Прэміяльны сезон прынёс карціне некалькі дзясяткаў узнагарод, сярод якіх 2 прэміі «Оскар» і 2 прэміі «BAFTA».
Закаранелы злачынец Дын Кітан (Гэбрыэл Бірн) ляжыць цяжка паранены на караблі, прышвартаваным у заліве Сан-Педра . Да яго падыходзіць таямнічая фігура, Кітан пазнае гэтага чалавека і называе па імені — Кайзер. Пасля кароткай размовы невядомы страляе ў Кітана і падпальвае карабель. На наступны дзень паліцыя знаходзіць 27 трупаў і толькі двух ацалелых. Адзін з іх — Акаш Ковач, венгерскі гангстар, які моцна абгарэў пры пажары на караблі і цяпер лыжыць у шпіталі пад прыглядам агента ФБР Джэка Баера (Джанкарла Эспазіта ). Другі — Роджэр Кінт па прозвішчы Балбатун (Кевін Спейсі), махляр, хворы на цэрэбральны параліч. Даведаўшыся пра смерць Дына Кітана, у Лос-Анджэлес тэрмінова вылятае агент Дэйв Куян (Чэз Палмінцеры ), які на працягу доўгага часу спрабаваў спаймаць злачынца і цяпер хоча пераканацца, што той сапраўды загінуў. Балбатуну гарантавана недатыкальнасць, па ўказанні акружнога пракурора ён будзе адпушчаны праз некалькі гадзін у абмен на садзейнічанне следству, тым не менш Куян настойвае на допыце. Сяржант паліцыі Лос-Анджэлеса Джэф Рабін (Дэн Хедая ) аддае для допыту свой офіс і агент Куян застаецца сам на сам з Кінтам.
Балбатун пачынае свой аповед з апазнання, зладжанага палтара месяцы таму. Тады ён і яшчэ чацвёра крымінальнікаў — Дын Кітан, Майкл Макманус, Тод Хокні і Фрэд Фенстэр — былі затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы грузавіка са зброяй. Спярша іх узялі ў якасці статыстаў для апазнання па голасе, затым кожнага падверглі допыту, аднак спробы зламаць крымінальнікаў не ўвянчаліся поспехам. Пасля допыту падазроных пакінулі на ноч у адной камеры, дзе ў іх адразу саспявае план разбойнага нападзення. Цэль нападзення — машына карумпіраваных паліцэйскіх, якія арганізавалі ў Нью-Ёрку развоз кантрабандыстаў і наркадылераў пад сваёй аховай. Сярод пяцёх крымінальнікаў толькі Кітан адмаўляецца ад удзелу ў справе — ён завязаў і цяпер спрабуе наладзіць легальны бізнес. Неўзабаве стараннямі адвакаткі Эдзі Фінеран (Сьюзі Эміс ), сяброўкі Кітана, падазроных адпускаюць. Да Кітана наведваецца Балбатун і ўгаворвае яго ўсё ж прыняць удзел у справе. У рэшце рэшт Кітан згаджаецца пры адной умове: падчас нападзення яго саўдзельнікі не будуць нікога забіваць.
Пасля паспяховага завяршэння справы крымінальнікі адпраўляюцца з Нью-Ёрка ў Лос-Анджэлес, каб збыць нарабаванае. Пакупнік па імені Рэдфут (Пітэр Грын ) падкідвае ім новую справу — напад на гандляра каштоўнасцямі. Аднак Кітан зноў адмаўляецца — ён пагадзіўся толькі на адну справу. Тым не менш, саўдзельнікі прымаюцца ўгаворваць Кітана — і ён паддаецца. Гэтым разам усё ідзе кепска: усчынаецца перастрэлка, у якой рабаўнікам даводзіцца забіць і целаахоўнікаў гандляра, і яго самога. Да таго ж у кейсе ахвяры рабаўнікі знаходзяць не каштоўнасці, а наркотыкі. Злачынцы выясняюць у Рэдфута, хто падкінуў яму гэтую справу — гэта нейкі адвакат Кабаясі (Піт Постлетуэйт ). Яны збіраюцца знайсці яго, каб прад’явіць прэтэнзіі, аднак той першы выходзіць на іх. Кабаясі патрабуе, каб пяцёра злачынцаў узяліся за вельмі небяспечную справу. Яны павінны перашкодзіць здзелцы на 91,000,000 долараў паміж аргенцінскімі і венгерскімі наркатаргоўцамі; пранікнуўшы на карабель, ім трэба знічножыць груз какаіну; грошы яны могуць пакінуць сабе. Свой ультыматум Кабаясі падмацоўвае тым, што ўсе пяцёра злодзеяў у свой час абрабавалі яго гаспадара — Кайзера Созе, легендарнага турэцкага гангстара. Аказваецца, менавіта дзеля гэтай справы было арганізавана іх затрыманне нейкі час таму, аднак тады перашкодзіла сяброўка Кітана, якая занадта старана працавала на іх вызваленне. Напаследак Кабаясі ўручае ўсім пяцём падрабязныя дасье на іх саміх і іх блізкіх, пагражаючы жорсткай адплатай з боку свайго боса, калі нехта вырашыць саскочыць.
Сярод пяцёх крымінальнікаў толькі Балбатун не ведае, хто такі Кайзер Созе, і саўдзельнікі расказваюць яму, што ім вядома. Паводле чутак, калі Созе быў дробным наркатаргоўцам, да яго прыйшлі венгерскія гангстары, каб забраць яго бізнес. Яны ўварваліся ў яго дом, згвалцілі яго жонку і ўзялі ў закладнікі яго дзяцей. Калі Созе прыйшоў дамоў і ўбачыў, што сталася, ён сам застрэліў жонку і дзяцей, потым застрэліў гангстараў, потым знайшоў і забіў іх родзічаў, сяброў, знаёмых — і знік. З тых часоў ён стаў гарадской легендай сярод злачынцаў, міфам, у які ніхто не верыць.
З пяцёх пайсці на справу адмаўляецца толькі Фенстэр (Бенісіа дэль Тора) — а ўжо раніцай саўдзельнікі знаходзяць яго знявечанае цела. Злачынцы не вераць у існаванне Кайзера Созе і, лічачы, што гэта проста прыкрыццё Кабаясі, вырашаюць яго «прыбраць». Аднак Кабаясі падстрахаваўся — у яго офісе аказваецца сяброўка Кітана, якую ў выпадку зрыву аперацыі згвалцяць і заб’юць. Кабаясі пагражае, што тое ж самае станецца і з блізкімі астатніх.
Надыходзіць ноч, прызначаная для налёту. Трое саўдзельнікаў накіроўваюцца на карабель, а Балбатуна, як калеку, Кітан пакідае «на шухеры». Спачатку справа ідзе па плане: налётчыкі ўчыняюць выбух, заспяваюць наркадылераў знянацку і ў перастрэлцы забіваюць усіх удзельнікаў здзелкі. Аднак потым пачынае рабіцца нешта незразумелае. Адзін з налётчыкаў аказваецца застрэлены ля машыны з грашыма, іншы атрымлівае нож у спіну, а ў Кітана хтосьці страляе з верхняй палубы. Калека становіцца міжвольным сведкам сцэны забойства Кітана, з якой пачынаўся фільм. Між тым агенту, які вядзе допыт, паведамляюць, што сярод загінулых на караблі быў адзін чалавек, які ведаў у твар няўлоўнага Кайзера Созе.
З паступленнем гэтай інфармацыі ў галаве агента Куяна ўсё ўстае на свае месцы. Какаін у начной разборцы быў толькі прыкрыццём, сапраўднай мэтай Кайзера было знішчэнне каштоўнага сведкі, які мог вывесці паліцыю на яго след. Агент перакананы, што Кайзер і Кітан — адна асоба. Ён даўно расследуе цёмнае мінулае Кітана і ведае, што аднойчы яму ўжо ўдалося інсцэніраваць сваю смерць. Агент адкрывае Балбатуну, што яго ўвесь час выкарыстоўвалі, што ўся перастрэлка была падстроена Кітанам з адзінай мэтай — пакінуць у асобе Балбатуна таго сведку, які пераканае паліцыю ў яго гібелі. Агаломшанага Кінта адпускаюць на волю, а агент адкрывае свае высновы гаспадару офіса, дзе вёўся допыт. Раптам яго позірк падае на дошку з імёнамі злачынцаў у вышуку — і на ёй ён заўважае ўсе імёны і назвы ўсіх тых месцаў, якія гучалі ў аповедзе Балбатуна. Ён у шоку выпускае з рук кубак з кавай, яна падае на падлогу — і на адным з чарапкоў аказваецца назва японскага вытворцы керамікі «Кабаясі». У вушах агента гучаць абрыўкі з аповеду калекі, і ён разумее, што ўвесь гэты аповед быў выдуманы проста тут, у офісе, на аснове тых прадметаў, што траплялі яму на вока. У гэты час на паліцэйскі факс прыходзіць апісанне знешнасці Кайзера, складзенае са слоў абгарэлага венгерскага гангстара, і ўсе сумненні адпадаюць — Балбатун і ёсць Кайзер Созе. Агент выбягае на вуліцу, але ўяўны калека ўжо згубіўся ў патоку людзей. Ідучы па вуліцы, спалоханы няўдачнік Балбатун няўлоўна ператвараецца ва ўпэўненага ў сабе мужчыну з валявым уладным тварам. Кульгавасць і параліч знікаюць, і ён упэўнена запальвае цыгарэту — той самай запальнічкай, якая была ў руках Кайзера ў пачатку фільма. Ён садзіцца ў машыну, за рулём якой чалавек, які фігураваў у яго аповедзе як Кабаясі, і знікае ў невядомым накірунку.
Кевін Спейсі | – Роджэр «Балбатун» Кінт |
Чэз Палмінцеры | – агент Дэйв Куян |
Гэбрыэл Бірн | – Дын Кітан |
Стывен Болдуін | – Майкл Макманус |
Кевін Полак | – Тод Хокні |
Бенісіа дэль Тора | – Фрэд Фенстэр |
Піт Постлетуэйт | – містэр Кабаясі |
Пітэр Грын | – Рэдфут |
Джанкарла Эспазіта | – агент ФБР Джэк Баер |
Дэн Хедая | – сяржант Джэфры Рабін |
Сьюзі Эміс | – Эдзі Фінеран |
Кларк Грэг | – доктар Уолтэрс |
Браян Сінгер пазнаёміўся з Кевінам Спейсі на вечарыне пасля паказу свайго дэбютнага фільма «Публічны доступ » на кінафестывалі «Сандэнс» у 1993 годзе. Уражаны фільмам, Спейсі сказаў Сінгеру і яго партнёру па напісанні сцэнарыя Крыстаферу Мак-Куоры , што хацеў бы зняцца ў наступным іх фільме, якім бы ён ні быў. На тым жа фестывалі на пытанне рэпарцёра аб наступным фільме Мак-Куоры адказаў, што ён будзе пра групу злачынцаў, якія сустрэліся як статысты, запрошаныя на апазнанне ў паліцэйскі ўчастак. На базе гэтай ідэі — яшчэ да напісання сцэнарыя — нарадзіўся постэр да фільма.
Сінгер і Мак-Куоры адправілі сцэнарый фільма Кевіну Спейсі, не сказаўшы, якая роля напісана для яго. Акцёр прачытаў сцэнарый, патэлефанаваў Сінгеру і сказаў, што яго найбольш цікавяць ролі Кітана і Куяна, але ён таксама заінтрыгаваны персанажам Кінта. Менавіта ролю Кінта, як выяснілася пазней, Мак-Куоры напісаў менавіта для Спейсі[8].
Спейсі прапанаваў прыняць удзел у фільме Гэбрыэлу Бірну. Прачытаўшы сцэнарый, Бірн адхіліў прапанову, бо рашыў, што стваральнікі фільма не змогуць яго рэалізаваць. Аднак пасля сустрэчы з Сінгерам і Мак-Куоры акцёр прыняў прапанову, уражаны іх бачаннем і энтузіязмам. Бірн, у якога ў той перыяд былі асабістыя праблемы, папрасіў, каб фільм быў зняты ў Лос-Анджэлесе, дзе ён жыве, і каб здымкі працягнуліся не болей за пяць тыдняў, на што аўтары пагадзіліся[8].
Сінгер жадаў запрасіць у свой фільм Чэза Палмінцеры , але той быў заняты ў іншых праектах. Таму ролю агента Куяна прапаноўвалі іншым акцёрам, у тым ліку Крыстаферу Уокену і Роберту Дэ Ніра, якія адмовіліся. Стваральнікі фільма паспрабавалі запрасіць Аль Пачына, але той не ўзяўся за ролю, бо якраз перад гэтым сыграў паліцэйскага ў фільме «Схватка ». Пазней Пачына прызнаваўся, што аб адмове здымацца ў гэтым фільме ён шкадуе больш за ўсё. У нейкі момант у Палмінцеры аказаўся вольны тыдзень, і стваральнікі фільма звярнуліся да яго з прапановай. Калі акцёр падпісаў кантракт, гэта пераканала фінансавых спонсараў цалкам падтрымаць фільм, бо Палмінцеры быў дастаткова вядомай зоркай, дзякуючы нядаўнім ролям у «Бронкскай аповесці » і «Кулях над Брадвеем »[8].
Здымкі фільма адбываліся ў Лос-Анджэлесе і Нью-Ёрку з 13 чэрвеня па 29 ліпеня 1994 года[9]. Аператарам карціны выступіў Ньютан Томас Сігел .
Музычнае суправаджэнне да фільма напісаў Джон Отман[10].
№ | Назва | Працягласць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Main Theme» | 3:41 | |||||||
2. | «Getting On Board» | 2:56 | |||||||
3. | «The Story Begins» | 1:09 | |||||||
4. | «Payback Time» | 1:39 | |||||||
5. | «Farewell Fenster» | 0:45 | |||||||
6. | «"He’s Here!"» | 1:48 | |||||||
7. | «The Garage» | 2:25 | |||||||
8. | «Verbal Kint» | 2:09 | |||||||
9. | «Keyser Appears» | 2:34 | |||||||
10. | «"It Was Beautiful"» | 1:18 | |||||||
11. | «The Arrests» | 1:17 | |||||||
12. | «Redfoot» | 1:39 | |||||||
13. | «New York’s Finest» | 1:43 | |||||||
14. | «Kobayashi’s Domain» | 2:22 | |||||||
15. | «The Killing Of A Rat» | 3:29 | |||||||
16. | «"I Work For Keyser Söze"» | 1:37 | |||||||
17. | «The Faces Of His Family» | 1:45 | |||||||
18. | «The Plan Begins» | 1:56 | |||||||
19. | «Back To The Pier» | 3:37 | |||||||
20. | «Casing The Boat» | 1:55 | |||||||
21. | «A Gift» | 1:39 | |||||||
22. | «The Greatest Trick» | 3:15 | |||||||
23. | «The Water» | 2:33 | |||||||
24. | «Les Sons Et Les Parfums Tournent Das L’air Du Soir» | 3:30 | |||||||
47:21 |
Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 1995 года на кінафестывалі «Сандэнс». Затым ён быў паказаны ў па-законкурснай праграме 48-га Канскага кінафестывалю. Апроч таго фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Эдынбургу (жнівень 1995), Грэйтэр-Садберы (23 верасня 1995), Остыне (10 кастрычніка 1996). У шырокі пракат карціна ўпершыню выйшла ў Францыі 19 ліпеня 1995 года. 16 жніўня фільм быў выпушчаны ў ЗША, 25 жніўня — у Вялікабрытаніі[11].
Падчас пракату ў Францыі колькасць прададзеных квіткоў на фільм склала 1,345,534, а фільм заняў 25-е месца па зборах за 1995 год[12]. Пракат у ЗША прынёс карціне $23,341,568[13]. Агулам зборы карціны склалі $51,582,855[14].
Агрэгатар крытычных аглядаў «Metacritic» дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 77 балаў са 100 на аснове 22 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 8.8/10[15]. Паводле дадзеных іншага папулярнага агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 77 рэцэнзентаў 68 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 88 %. Глядацкі рэйтынг кінастужкі склаў 96 % на аснове больш чым 250 тысяч галасоў[16]. Абагуленае меркаванне крытыкаў сфармулявана наступным чынам:
Па-майстэрску зняты і зманціраваны, фільм «Звычайныя падазроныя» дае гледачам просты сюжэт, а затым нагрувашчвае пласты падманаў, раптоўных паваротаў і гвалту, перш чым выбіць глебу з-пад ног.[16] |
Глядацкія ацэнкі на іншых папулярных сайтах, прысвечаных кіно: 4.5/5 на сайце «AllMovie»[17], 4.4/5 на сайце «AlloCiné»[18], 8.0/10 на сайце «FilmAffinity»[19], 8.5/10 на сайце «IMDb»[7], 7.9/10 на сайце «КиноПоиск»[20].
Паводле дадзеных сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 37 кінаўзнагародамі і яшчэ 17 намінацыямі[21]. Большасць прэмій было прысуджана Кевіну Спейсі, як найлепшаму акцёру другога плана, і Крыстаферу Мак-Куоры за найлепшы арыгінальны сцэнарый.
Сярод фестывальных узнагарод карціна ўдастоілася прэмій Найлепшаму рэжысёру і Найлепшаму акцёру на Кінафестывалі ў Сіетле[22], Сярэбранай узнагароды на Кінафестывалі ў Токіа і Прыза глядацкіх сімпатый як Найлепшы кінафільм на Кінафестывалі ў Сараева[23].
Кінастужка была ўганаравана шэрагам значных кінапрэмій:
Фільм адзначылі сваімі штогадовымі ўзнагародамі некаторыя кінематаграфічныя арганізацыі:
Карціна таксама была адзначана літаратурнай Прэміяй Эдгара Алана По за Найлепшы кінафільм.