«Злаві мяне, калі зможаш» (англ.: Catch Me If You Can) — амерыканскі біяграфічны крымінальны фільм 2002 года, рэжысёрам якога стаў Стывен Спілберг паводле сцэнару Джэфа Натансана. У фільме здымаліся Леанарда Дзі Капрыа, Том Хэнкс, Крыстафер Уокен, Марцін Шын і Наталі Бае. Фільм заснаваны на жыцці Фрэнка Абігнейла, які да свайго 19-годдзя паспяхова скраў праз свае аферы мільёны долараў, прадстаўляючыся пілотам кампаніі Pan American World Airways, урачом у Джорджыі і пракурорам у Луізіяне. Галоўным яго злачынствам было махлярства з чэкамі, у падробцы якіх ён стаў настолькі высокакваліфікаваным, што пазней ФБР звярнулася да яго па дапамогу ў пошуку іншых падробшчыкаў чэкаў.
Распрацоўка фільму пачалася ў 1980 годзе, але зацягнулася да 1997 года, калі кампанія, якая часткова належыць Спілбергу, DreamWorks выкупіў правы на фільм, які заснаваны на сюжэце аднайменнай кнігі Абігнейла 1980 года. Меркавался, што рэжысёрамі фільму стануць Дэвід Фінчэр, Гор Вярбінскі, Ласэ Хальстрэм, Мілаш Форман альбо Кэмеран Кроў, аднак, у выніку паставіць фільм вырашыў сам Спілберг. Здымкі праходзілі з лютага па май 2002 года. Фільм пабачыў свет 25 снежня 2002 года, атрымаўшы камерцыйны поспех і ўхваленне з боку кінакрытыкаў. На 75-й цырымоніі прэміі «Оскар» Крыстафер Уокен і Джон Уільямс былі намінаваныч на найлепшую мужчынскую ролю другога плану.
У 1963 годзе падлетак Фрэнк Абігнейл (Леанарда Дзі Капрыа) жыве ў Нью-Рошэлі, штат Нью-Ёрк, разам з сваім бацькам Фрэнкам Абігнейлам-старэйшым (Крыстафер Уокен) і маці-францужанкай Поляй (Наталі Бае). Калі Фрэнк-старэйшы сутыкаецца з падатковымі праблемамі, яго сям’я вымушаная пераехаць з вялікага дома ў невялікую кватэру. Тым часам Фрэнку даводзіцца перайсці ў дзяржаўную школу і ён трапляе ў бяду, калі пачынае прадстаўляць сябе заменай настаўніка французскай мовы ў свой першы дзень навучання.
Неўзабаве пасля гэтага Фрэнк выяўляе, што ў яго маці мае раман з бацькавым сябрам Джэкам Бёрнсам (Джэймс Бролін), і ўцякае, калі даведваецца пра разжэнства бацькоў. Праз патрэбу на грошы, ён звяртаецца да метадаў махлярства, каб выжыць, аднак першапачаткова церпіць няўдачу. Потым, ён выдае сябе за пілота авіякампаніі і падрабляй чэкі авіякампаніі, што дапамагае яму зманам завалодаць мільёнамі долараў. Агент ФБР Карл Хэнрэты (Том Хэнкс) пачынае адсочваць Фрэнка. Ён знаходзіць юнака-махляра ў атэлі, але Фрэнк прымушае Карла паверыць, што ён з’яўляецца агентам сакрэтнае службы, якая таксама шукае махляра. Гэты зман дазваляе юнаку ўцячы, перш чым Карл зразумее, што яго ашукалі.
Фрэнк пачынае выдаваць сябе за лекара і адваката. Як доктар Фрэнк Конерз, ён закахаўся ў Брэнду (Эмі Адамс), наіўную маладую працаўніцу шпіталю, у якім пачынае працаваць. Ён просіць у бацькі Брэнды, які працуе адвакатам, дазволу ажаніцца на ёй, а таксама патрабуе яго дапамогі ў арганізацыі здачы экзамену на адвакатуру штату Луізіяна, які Фрэнк паспяхова здае. Карл адсочвае Фрэнка і прыязджае на вечарыну, зладжаную ў гонар махляра і Брэнды. Фрэнк, тым не менш, уцякае праз вакно лажніцы за некалькі хвілін да таго, як Карл дабяраецца да яго. Перад ад’ездам Фрэнк просіць Брэнду сустрэцца з ім у аэрапорце Маямі праз два дні. У аэрапорце Фрэнк бачыць Брэнду, але таксама заўважае агентаў у цывільным, разумеючы, што яна ад яго адмовілася. Не маючы іншага выбару, як выратаваць сябе, Фрэнк пакідае Брэнду і з’язджае.
Затым Фрэнк зноў выдае сябе за пілота Pan Am і арганізуе фальшывы набор на працу дзеля сцюардэсаў у мясцовым каледжы. Ён набірае восем жанчын у якасці сцюардэсаў і збягае ад Карла і іншых агентаў праз аэрапорт Маямі, хаваючыся за маладымі студэнткамі. У выніку Абігнейл уцякае рэйсам у Мадрыд. Карл спрабуе распачаць пошукі махляра за мяжой і выяўляе, што хавацца Фрэнк можа ў невялікай вёсцы, адкуль паходзіць яго маці. Агент накіроўваецца ў Францыю, каб арыштаваць падлетка.
На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухвалення роўны 96 %. Ён заснаваны на 202 аглядах, а сярэдні рэйтынг складае 7,91/10. На думку кінакрытыкаў, дзякуючы моцнага выступу Леанарда Дзі Капрыа ў вобразе махляра, Стывен Спілберг стварыў стыльны забаўляльны фільм. На Metacritic кінастужка мае ацэнку 75 балаў з 100 магчымых, заснаваную на 39 крытычных водгуках, што сведчыць пра ўхваленне фільму.