Зоф’я Налкоўская

Зоф’я Налкоўская
польск.: Zofia Nałkowska
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні польск.: Zofia Nałkowska
Дата нараджэння 10 лістапада 1884(1884-11-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1954(1954-12-17)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
Сцяг Польшчы
Бацька Wacław Nałkowski[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, публіцыст і драматург
Гады творчасці 1903—1954
Мова твораў польская
Дэбют 1903
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зоф’я Налкоўская (польск.: Zofia Nałkowska; 10 лістапада 1884(1884-11-10)[1][2][…], Варшава17 снежня 1954(1954-12-17)[1][2][…], Варшава) — польская пісьменніца.

Нарадзілася ў 1884 годзе ў Варшаве. Яе бацька Вацлаў Налкоўскі быў адным з самых выдатных і знакамітых польскіх географаў. Маці Ганна Налкоўская, акрамя выхавання дзвюх дачок, таксама пісала падручнікі па геаграфіі. У 1901 годзе Зоф’я скончыла Варшаўскую прыватную гімназію. Дэбютавала як паэтэса вершам «Я памятаю» (1898), як празаік — навэлай «Арліца» (1903).

У 1922—1927 гадах жыла ў Гродне, была куратарам патранату (апекі) вязняў гродзенскай турмы, памагала зняволеным. Зоф’я Налкоўская была сябрам камітэту, які займаўся ўшанаваннем памяці Элізы Ажэшкі. Яна казала прамову падчас адкрыцця помніка пісьменніцы каля тэатра ў гарадскім парку.

Памерла ў Варшаве ў 1954 годзе.

Першыя раманы «Жанчыны» (1906), «Князь» (1907), «Нарцыза» (1910) напісаны ў стылявой манеры, уласцівай літаратуры «Маладой Польшчы». У зборніку апавяданняў «Таямніцы крыві» (1917), рамане «Граф Эміль» (1920) праявілася маральнае асуджэнне Першай сусветнай вайны. Праблеме адбудавання Польшчы прысвечаны «Раман Тэрэзы Генерт» (1923). Гродзенская тэматыка ў аснове яе раманаў «Нядобрае каханне» (1928), «Мяжа» (1935), «Вузлы жыцця» (1948), драмы «Дзень яго вяртання» (1931), эсэ «У шалашы» (1924), «Гродна» (1926), «Нёман» (1934) і інш. Вострыя сацыяльныя і палітычныя праблемы, псіхалогія чалавека адлюстраваны ў раманах «Галкі» (1927), «Нецярплівыя» (1938), драме «Дом жанчын» (1930) і інш. Аўтар зборнікаў псіхалагічных мініяцюр «Характары» (1922), навел пра лагеры смерці «Медальёны» (1946), літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў, дзённікаў.

На беларускую мову асобныя яе апавяданні пераклаў Янка Брыль.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Дзяржаўная прэмія Польшчы (1953).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • у кн.: Сад: Кніга польскіх апавяданняў. — Мн., 1982.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе на доме па вуліцы Акадэмічнай у Гродне была ўсталявана памятная шыльда ў гонар Зоф’і Налкоўскай з барэльефным партрэтам пісьменніцы. Шматлікія фотаздымкі, побытавыя прадметы, рукапісы знаходзяцца ў яе музеі, які размясціўся ў корпусе філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

  1. а б в г Zofia Nałkowska // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Zofia Nałkowska (1.v. Rygierowa, 2.v. Gorzechowska) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  • Мусіенка С. Налкоўская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Петрушкевіч А. Зоф’я Налкоўская — аўтарка знакамітых «Медальёнаў» // Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай / А. М. Петрушкевіч. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2015. — С. 141—145.