Зыгмунт Мінейка | |
---|---|
польск.: Zygmunt Mineyko | |
Род дзейнасці | ваенны, класічны археолаг, журналіст, палітык, палітычны актывіст, інжынер у цывільным будаўніцтве, афіцэр |
Дата нараджэння | 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | снежань 1925 ці 27 снежня 1925[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Станіслаў Ежы Мінейка[d][4] |
Маці | Cecylia Chrzczonowicz[d][4] |
Дзеці | Соф’я Мінейка[d] |
Альма-матар |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зыгмунт (Сігізмунд) Станіслававіч Мінейка, або Мінейка-Газдава (польск.: Zygmunt Mineyko; 14 мая 1840, Вільня — 27 снежня 1925, Афіны, Грэцыя; псеўданім: Баравы) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце.
У 1852—1858 гадах Зыгмунт вучыўся ў гімназіі ў Вільні (у тыя ж гады вучнем гімназіі быў Францішак Багушэвіч[5]), а пасля яе заканчэння паступіў у Мікалаеўскае інжынернае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу[6], аднак ў 1861 годзе ён вярнуўся дадому, дзе прыняў ўдзел у польскіх маніфестацыях і агітацыі сярод сялян. Сярод іншага, Мінейка, пераапрануўшыся ў сялянскую вопратку, распаўсюджваў беларускі ананімны сатырычны твор «Гутарка старога дзеда». Ратуючыся ад арышту, Зыгмунт пакінуў Расейскую імперыю і прыбыў у Геную, дзе паступіў у Польскую ваенную школу, заснаваную Джузэпэ Гарыбальдзі. Пазней Мінейка чытаў там лекцыі пра ваенныя умацаванні[5][7][8].
У 1863 у атрадах М. Лангевіча. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета, камандзір атрада. 3(15) чэрвеня 1863 г. атрад быў разбіты пад Расолішкамі (цяпер у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці[9][10]), Мінейка палонены і прыгавораны да пакарання смерцю. Толькі праз хабар удалося змяніць прысуд на 12 гадоў катаргі ў Сібіры.
Адзін з кіраўнікоў арганізацыі ссыльных. У 1865 годзе З. Мінейка збег з катаргі разам з Вашкевічам і доктарам Акінчыцам, затым выехаў за мяжу. Скончыў акадэмію генштаба ў Парыжы (1868)[5][8].
Мінейка пражыў у Асманскай імперыі 20 гадоў. Будучы інжынерам, ён прымаў удзел у будаўніцтве чыгунак, мастоў і каналаў у Балгарыі, Фракіі, Фесаліі і Эпіры[11]. З 1891 года — у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт, быў папулярызатарам Алімпійскіх гульняў 1896 года ў Афінах, адкуль пісаў рэпартажы ў польскія газеты[5].
Першы раз пасля ўцёкаў з Сібіры наведаў радзіму ў 1911 годзе[12]. У 1922 і 1923 гадах наведаў Польшчу, дзе сустрэўся з маршалам Пілсудскім і атрымаў узнагароды за ўдзел у паўстанні 1863 года[13].
Ганаровы грамадзянін Грэцыі. Аўтар успамінаў.
Масон; быў у масонскіх ложах Расійскай імперыі, Францыі, Італіі, Грэцыі. На пахаванне Мінейкі ў Афінах прыехалі тысячы масонаў[8].
Ажаніўся з грачанкай Празерпінай Манарыс, іх дачка Зоф’я — жонка Георгіяса Папандрэу-старэйшага (1888—1968), вядомага палітыка, прэм’ер-міністра ўрада Грэцыі ў эміграцыі (1944—1945), а таксама ў 1963—1965 гадах.
Сын Георгіяса — Андрэас Папандрэу (1919—1996) быў стваральнікам PASOK, прэм’ерам Грэцыі ў 1981—1989 і 1993—1996 гадах. Праўнукам Зыгмунта Мінейкі з’яўляецца вядомы грэчаскі палітык, кіраўнік Усягрэчаскага сацыялістычнага руху (PASOK), прэм’ер-міністр Грэцыі ў 2009—2011 гадах Георгіяс Папандрэу-малодшы[14].
У гонар Мінейкі названыя сярэдняя школа пры пасольстве Польшчы ў Афінах[15] і вуліца ў Ашмянах[16].
Зыгмут Мінейка згадваецца ў рамане Тадэвуша Канвіцкага «Польскі комплекс» (1977)[17].