Казімеж Айдукевіч | |
---|---|
польск.: Kazimierz Ajdukiewicz | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1963[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, педагог, перакладчык, выкладчык універсітэта, матэматык |
Навуковая сфера | логіка[6][7], анталогія[6] і аналітычная філасофія[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Казімір Твардоўскі[8] |
Школа/традыцыя | Львоўска-варшаўская школа |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімеж Айдукевіч (польск.: Kazimierz Ajdukiewicz; 12 снежня 1890 г., Цярнопаль, цяпер Украіна — 12 красавіка 1963 г., Варшава, Польшча) — польскі логік і філосаф. Правадзейны член Польскай АН (з 1952).
Казімеж Айдукевіч нарадзіўся 12 снежня 1890 года ў Цярнопалі, які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі, у сям'і чыноўніка Браніслава Айдукевіча (польск.: Bronisław Ajdukiewicz) і Магдалены Гартнер (польск.: Magdalena Gartner). Скончыў пачатковую школу ў Кракаве і гімназію ў Львове. У 1908 годзе паступіў у Львоўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію ў Казімежа Твардоўскага, логіку ў Яна Лукасевіча і матэматыку ў Вацлава Сярпінскага. У 1912 годзе абараніў дысертацыю «Аб апрыярызме прасторы ў Канта ў дачыненні да генезісу паняцця прасторы», напісаную пад кіраўніцтвам Твардоўскага, і атрымаў ступень доктара філасофіі; працягнуў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце, дзе слухаў лекцыі Э. Гусерля, А. Рэйнаха , Л. Нэльсана і Д. Гільберта[10][11].
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Айдукевіч быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію і ваяваў на італьянскім фронце. У 1918 годзе, пасля ўтварэння незалежнай Польскай дзяржавы, уступіў у польскую армію. У 1920 годзе ажаніўся з Марыяй, дачкой Казімежа Твардоўскага, пазней у іх нарадзіліся сын і дачка. Дэмабілізаваўся ў канцы 1920 года ў чыне капітана артылерыі[10][11].
У 1922—1925 гадах — дацэнт Львоўскага ўніверсітэта[10]. У 1925—1939 гадах быў прафесарам Варшаўскага і Львоўскага ўніверсітэтаў[12]. У 1938 годзе ўзначаліў Пазнаньскае філасофскае таварыства[13].
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Айдукевіч заняў кафедру метадалогіі і тэорыі навукі (пазней пераназваную ў кафедру логікі) у Пазнаньскім універсітэце, у 1948—1952 гадах працаваў рэктарам гэтага ўніверсітэта. З 1953 года — галоўны рэдактар часопіса «Studia logica» («Лагічныя даследаванні»)[13]. У 1955 годзе пераехаў у Варшаву, дзе працаваў прафесарам логікі Варшаўскага ўніверсітэта і адначасова ўзначальваў сектар логікі ў Інстытуце філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук[11][12].
Памёр уначы 12 красавіка 1963 года ад сардэчнага прыступу[11].
Прадстаўнік львоўска-варшаўскай школы, якая ставіла задачу лагічнага абгрунтавання і ўмацавання рацыяналізму ў процівагу ірацыяналізму. Паводле філасофскіх поглядаў быў блізкі да ідэй лагічнага пазітывізму. Распрацаваў логіка-семантычную канцэпцыю значэння як спосабу ўжывання тэрміна ў пэўнай канцэптуальнай сістэме тэорыі лагічнага вываду, індуктыўнай логікі , азначэння, лагічнай семантыкі і сінтаксісу.