Каралін Вазняцкі

Тэніс
Каралін Вазняцкі
Нарадзілася 11 ліпеня 1990(1990-07-11) (34 гады)
Одэнсэ, Данія
Грамадзянства Данія
Рэзідэнцыя
Рост 177 см
Вага 60 кг[1]
Прафесійная кар’ера 2005–...
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Пётр Вазняцкі (бацька)
Рыкарда Санчэс
Прызавыя грошы 35 730 868 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 640–269[1]
Тытулы 30 WTA, 4 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (11 кастрычніка 2010)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (2018)
Францыя чвэрцьфінал (2010)
Уімблдан 1/8 фіналу (2009, 2010, 2011, 2014, 2015)
ЗША фінал (2009, 2014)
Іншыя турніры
Фінал WTA фінал (2010)
Алімпійскія гульні чвэрцьфінал (2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 39–56[1]
Тытулы 2 WTA
Найвышэйшы рэйтынг 52 (14 верасня 2009)
Цяперашні рэйтынг
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/16 фіналу (2008)
Францыя 1/16 фіналу (2010)
Уімблдан 1/16 фіналу (2009, 2010)
ЗША 1/8 фіналу (2009)
carolinewozniacki.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 20 верасня 2023

Каралін Вазняцкі (дацк.: Caroline Wozniacki, польск.: Karolina Woźniacka — Караліна Вазняцкі; нарадзілася 11 ліпеня 1990. горад Одэнсе, Данія) — дацкая тэнісістка польскага паходжання, былая першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе.

  • Першая ракетка свету па выніках 2010 і 2011 гадоў.
  • Пераможца 1 турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
  • Пераможца 30 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе і 2 у пары.
  • Пераможца 1 юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
  • Былая першая ракетка свету сярод юніёраў.

Каралін Вазняцкі абвясціла пра завяршэнне кар’еры 20 студзеня 2020 года пасля паражэння ў трэцім раўндзе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У канцы чэрвеня 2023 года яна абвясціла пра аднаўленне спартыўнай кар’еры пасля таго, як нарадзіла двух дзяцей. Першым турнірам, дзе выступіла датчанка ў 2023 годзе, стаў адкрыты чэмпіянат Манрэаля[2].

2019—2020. Завяршэнне кар’еры

[правіць | правіць зыходнік]

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2019 года Вазняцкі не змагла абараніць свой мінулагодні тытул, прайграўшы ў трэцім раўндзе Марыі Шарапавай. У красавіку яна змагла выйсці ў фінал грунтовага прэм’ер-турніру ў Чарлстане, у якім саступіла Мэдысан Кіз з лікам 6-7(5), 3-6. У чэрвені 2019 года Вазняцкі ўдзельнічала ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе нечакана прайграла ў першым жа раўндзе расіянцы Вераніцы Кудзярметавай.

На Уімблдане 2019 года Вазняцкі дайграла да трэцяга раўнда. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна выступіла таксама, прайграўшы ў трэцім раўндзе будучай пераможцы, канадцы Б’янцы Андрэеску, у двух сэтах. У кастрычніку на прэм’ер-турніры вышэйшай катэгорыі ў Пекіне Вазняцкі дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Наомі Осацы ў двух сэтах. Па выніках сезона 2019 года Каралін Вазняцкі апусцілася на 38 месца ў рэйтынгу WTA.

У канцы 2019 года Вазняцкі анансавала, што завершыць кар’еру ў студзені 2020 года і апошнім турнірам стане Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі[3].

Развітальныя выступленні ў туры ў студзені 2020 года Вазняцкі пачала з турніру ў Оклендзе, дзе ў адзіночным разрадзе дайшла да паўфіналу, прайграўшы Джэсіцы Пегуле з лікам 6-3, 4-6, 0-6. У парным разрадзе яна выступіла ўпершыню з 2016 года і згуляла ў дуэце са знакамітай амерыканкай Серэнай Уільямс. Іх пара змагла дайсці да фіналу, у якім яны прайгралі прадстаўніцам ЗША — Эйжы Мухамад і Тэйлар Таўнсенд з лікам 4-6, 4-6.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Караліна Вазняцкі завяршыла кар’еру. Апошнім выступам стаў матч у трэцім раўндзе, у якім яна прайграла Унс Джабір (5-7, 6-3, 5-7). Многія тэнісісты выказалі словы падтрымкі і падзякі Караліне за праведзеныя гады ў тэнісе і яе дасягненні. Вазняцкі завяршыла кар’еру ў 29 гадоў, выйграўшы турнір Вялікага шлема — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў адзіночным разрадзе і 33 тытулы WTA.

«Хачу выказаць падзяку заўзятарам, якія мяне ўвесь гэты час падтрымлівалі. Дзякуй маёй сям’і і асабліва бацьку, які быў маім трэнерам доўгія гады. Як правіла, я не плачу, але гэта асаблівы момант, які назаўсёды застанецца ў маёй памяці. Гэта была неймаверная прыгода. Цяпер я гатовая да новай главы»[4].

Вярнулася ў тур летам 2023 года пасля нараджэння двух дзяцей. 8 жніўня на турніры ў Манрэалі правяла першы матч і выйграла яго ў Кімберлі Бірэл, у наступным коле прайграла Маркеце Вандроўшавай. Атрымала ўайлд-кард на Адкрыты чэмпіянат ЗША. У першым раўндзе лёгка перайграла пераможцу кваліфікацыі Таццяну Празораву, далей перайграла Петру Квітаву і Джэніфер Брэдзі, і толькі ў чацвёртым раўндзе саступіла будучай чэмпіёнцы Коры Гаўф з ЗША.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

[правіць | правіць зыходнік]
Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2019 38
2018 3
2017 3
2016 19
2015 17
2014 8
2013 10
2012 10
2011 1 556
2010 1 113
2009 4 70
2008 12 79
2007 64 150
2006 237 238

Зноскі