Карла Марата | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 15 мая 1625[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1713[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт |
Уплыў на | Sebastiaen van Aken[d] і Maria de Dominici[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карла Марата, таксама Мараці (італ.: Carlo Maratta, 13 мая 1625, Камерана каля Анконы — 15 снежня 1713, г. Рым) — італьянскі мастак і архітэктар эпохі барока, які належаў да рымскай школы жывапісу.
Талент мастака выявіўся ў К. Марата яшчэ ў дзяцінстве. Ва ўзросце 12 гадоў быў адпраўлены сваімі бацькамі ў Рым, у навучанне да жывапісца Андрэа Сакі. У Сакі Марата заставаўся на працягу шматлікіх гадоў і разглядаў яго ўсё сваё жыццё як старэйшага сябра і настаўнікі. У 1650 годзе да маладога мастака прыходзіць вядомасць — пасля таго, як ён удала выканаў замову на алтарную карціну, Марата быў прадстаўлены Папе Аляксандру VII, які затым забяспечваў мастака замовамі. Шэраг алтарных палотнаў працы К. Марата дагэтуль знаходзяцца ў рымскіх цэрквах. У 1704 годзе К. Марата быў пасвечаны Папам Кліментам XI у рыцары, узнагароджаны царкоўным ордэнам і становіцца прыдворным жывапісцам французскага караля Людовіка XIV, які быў заваяваны мастацтвам майстра, убачыўшы яго палатно, якое адлюстроўвала Дафну. У той жа час Людовік дазволіў К. Марата працягваць сваю працу ў Рыме. Быў таксама таленавітым архітэктарам, які распрацаваў праекты шматлікіх будынкаў. У 1700 годзе мастак становіцца прэзідэнтам рымскай Акадэміі Святога Лукі.
Карла Марата ўтрымліваў вялікую майстэрню, дзе стажыраваліся яго шматлікія вучні (напр. Роберт ван Аўдэнардэ). Пахаваны ў рымскай царкве Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры.
К. Марата пісаў свае палотны ў акадэмічнай традыцыі свайго настаўніка Сакі, якая бярэ свой пачатак яшчэ ў творчасці Рафаэля. У канцы XVII стагоддзі Марата і Сакі былі прызнанымі, вядучымі рымскімі жывапісцамі. Акрамя алтарных палотнаў для цэркваў, майстар пісаў таксама партрэты, фрэскі, ствараў скульптуры. Найбольшую цікавасць ён уяўляе як партрэтыст. У наш час карціны К. Марата можна ўбачыць у музеях Парыжа (Луўр), Рыма, Берліна, Фларэнцыі, Санкт-Пецярбурга, Лондана, Мадрыда, Бостана, Вены, Бруселя, Мюнхена і інш.