Карл Рытэр фон Фрыш | |
---|---|
Karl Ritter von Frisch | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1982[1][2][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Anton von Frisch[d] |
Маці | Marie von Frisch[d] |
Дзеці | Otto von Frisch[d] |
Род дзейнасці | пчаляр, этолаг, выкладчык універсітэта, энтамолаг |
Навуковая сфера | эталогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Hans Przibram[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Калінгі[d] (1958) прэмія Бальцана[d] (1962) прэмія Лібена[d] (1921) Magellanic Premium[d] (1956) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (29 красавіка 1954) Erzherzog Rainer-Medaille[d] (1923) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Рытэр фон Фрыш (ням.: Karl Ritter von Frisch, 20 лістапада 1886, Вена — 12 чэрвеня 1982, Мюнхен) — аўстрыйскі этолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1973 годзе (сумесна з Конрадам Лорэнцам і Нікалаасам Тынбергенам) «за адкрыцці, звязаныя са стварэннем і ўсталяваннем мадэляў індывідуальных і групавых паводзінаў жывёл».
Вучыўся ў граматычнай школе, затым паступіў у Венскі ўніверсітэт на факультэт медыцыны, але пасля першага семестра перайшоў на філасофскі факультэт і пачаў вывучаць заалогію. У 1910 годзе Фрыш атрымаў доктарскую ступень і ў тым жа годзе атрымаў месца асістэнта ў Рыхарда фон Хертвіга ў Інстытуце заалогіі пры Мюнхенскім універсітэце. У 1921 годзе Фрыш становіцца дэканам факультэта заолагаў Ростацкага ўніверсітэта. У 1923 годзе ён пераязджае ў Брэслаў, а ў 1925 вяртаецца ў Мюнхен. У 1946 годзе пасля разбурэння Заалагічнага інстытута Фрыш пераязджае ў Грац, але праз чатыры гады зноў вяртаецца ў Мюнхен пасля аднаўлення працы Інстытута заалогіі.