Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 ліпеня 1984[1] (40 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Румынія | |||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | ЧФР | |||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцін Курэля (рум.: Costin Curelea, нар. 11 ліпеня 1984, Бухарэст) — румынскі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе ЧФР (Клуж).
Выхаванец футбольнага клуба «Спартул» з Бухарэста. З 2003 года на працягу дзесяці гадоў выступаў за гэты клуб. Неаднаразова станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды.
У сакавіку 2013 года на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама»[2]. У «Дынама» хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. У ліпені 2013 года арэнда скончылася, і нягледзячы на намаганні мінскага клуба выкупіць іграка, Курэля вярнуўся ў Румынію[3].
Пасля вяртання перайшоў у клуб КСУ з другога па рангу дывізіёна чэмпіянату Румыніі. Разам з КСУ выйграў Лігу II і выйшаў у элітны дывізіён, дзе гуляў за клуб з Краёвы на пацягу двуз сезонаў. У сезоне 2016/17 выступаў у Лізе I за «Валунтары». У студзені 2018 года стаў іграком клуба Лігі II «Акадэміка» (Клінчэнь), з лета таго ж года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў клубе.
Гуляў за моладзевую зборную Румыніі. У 2011 згуляў адзін матч за нацыянальную зборную.
З 2018 года працаваў трэнерам у «Акадэміцы», а ў маі 2020 года стаў памочнікам Дана Петрэску ў ЧФР. У студзені 2021 года ўслед за ім адправіўся ў турэцкі «Кайсерыспор», які пакінуў ужо ў лютым 2021 года пасля звальнення Петрэску. У жніўні 2021 года зноў стаў яго памочнікам у ЧФР.