Пол | жаночы |
---|---|
Поўнае імя | Кацярына Уладзіміраўна Белановіч |
Мянушка | Katya[1] |
Клуб | РЦФВС |
Нарадзілася |
14 студзеня 1991 (33 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 173 см[1] |
Вага | 64 кг[1] |
IAAF | 14372925 |
Асабістыя рэкорды | |
100 м з/б | 13,59 (19.06.2009) |
400 м з/б | 55,59 (28.05.2016) |
Кацярына Уладзіміраўна Белановіч (у дзявоцтве Арцю́х; 14 студзеня 1991, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на 400 м з бар'ерамі. Майстар спорту Беларусі. Чэмпіён Беларусі па лёгкай атлетыцы 2014 года. Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі эстафеце 4×400 метраў.
У лютым 2010 года БФЛА адхіліла Кацярыну Арцюх ад спаборніцтваў на тры месяцы за ўжыванне кленбутэролу, выяўлена ў пробе, якая была ўзята на юніёрскім чэмпіянаце краіны ў Магілёве.
8 кастрычніка 2010 года Выканкам БФЛА дыскваліфікаваў Кацярыну Арцюх тэрмінам на два гады — з 12 жніўня 2010 года па 12 жніўня 2012 года за парушэнне антыдопінгавых правіл ІААФ. У допінг-пробе, якую яна здала 24 ліпеня пасля выйгранага ёю фінальнага забегу на 400 м з бар'ерамі на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Монктане (Канада), былі выяўлены сляды забароненага прэпарата метэналону. Вынік Арцюх 56,16 быў ануляваны, а залаты медаль перададзена расіянцы Веры Рудаковай, якая прыбегла другой з часам 57,16[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняла 5 месца ў бегу на 400 метраў з бар'ерамі з вынікам 55.82 сек[3].
На чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на дыстанцыі 400 м метраў паказала другі вынік, саступіўшы толькі вопытнай Ілоне Вусовіч. У складзе каманды Брэсцкай вобласці разам з Вікторыяй Шыманскай, Алесяй Дабравіцкай і Аленай Кіевіч перамагла ў эстафеце 4×400 м[4].
На маладзёжных лёгкаатлетычных спаборніцтвах Drużynowe Mistrzostwa Polski, якія праходзілі ў Варшаве, Кацярына Белановіч у забегу на 400 метраў з бар'ерамі прыйшла другой з вынікам 55,59 секунды, што дазволіла спартсменцы выканаць кваліфікацыйны нарматыў на летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра[5].
Год | Спаборніцтва | Месца правядзення | Месца | Дысцыпліна | Вынік |
---|---|---|---|---|---|
2009 | Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў | Нові-Сад | 100 м з бар'ерамі | 4 месца | 13,71 |
2009 | Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў | Нові-Сад | 400 м з бар'ерамі | 3 месца | 58,09 |
2010 | Чэмпіянат свету сярод юніёраў | Монктан | 400 м з бар'ерамі | ||
2016 | Чэмпіянат Еўропы | Амстэрдам | 400 м з бар'ерамі | 5 месца | 56,10 |