Квага

† Квага
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equus quagga quagga Boddaert, 1785

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  926245
NCBI  89252
EOL  31999507
FW  236287

Квага[1][2], стэ́павая зе́бра[1][2] (Equus quagga quagga) — знішчаная непарнакапытная жывёла, раней лічылася асобным відам зебр; па дадзеных сучасных даследаванняў — падвід бурчэлавай зебры — Equus quagga quagga.

Квагі жылі ў Паўднёвай Афрыцы. Спераду яны мелі паласатую расфарбоўку, як у зебры, ззаду — гнядая афарбоўка, даўжыню цела 180 см. Буры нішчылі кваг дзеля іх трывалых скур. Квага — ці ледзь не адзіная з вымерлых жывёл, прадстаўнікі якога былі прыручаны чалавекам і выкарыстоўваліся для аховы статкаў: квагі нашмат раней хатніх авечак, кароў, курэй заўважалі набліжэнне драпежнікаў і папярэджвалі ўладальнікаў гучным крыкам «куаха», ад якога і атрымалі сваю назву.

Апошняя дзікая квага была забітая ў 1878 годзе. Апошняя квага ў свеце памерла ў заапарку Амстэрдама ў 1883 годзе.

Зноскі