Кольчатая нерпа, або акіба[1] (Phoca hispida) — від сапраўдных цюленяў, найбольш часта сустракаецца ў Арктыцы. Акрамя Паўночнага Ледавітага акіяна, гэты блізкі сваяк звычайнага цюленя жыве ў Балтыйскім моры.
Кольчатыя нерпы названая так ад светлых колцаў з цёмным апраўленнем, якія складаюць малюнак яе поўсці. Дарослыя асобіны дасягаюць велічыні 135 см і вагі 70 кг. Балтыйскія асобнікі бываюць буйнейшымі — 140 см і 100 кг. Самцы, як правіла, крыху буйнейшыя за самак. Кольчатыя нерпы маюць добры зрок, а таксама выдатны слых і нюх.
Кольчатыя нерпы не ўтвараюць калоній, а жывуць паасобку. Часам іх можна ўбачыць у невялікіх групах, не звязаных асабліва трывалымі сувязямі. Яны добра прыстасаваныя да круглагадовага знаходжання ў моры.
Зноскі
- ↑ Напісанне Кольчатая нерпа, Акіба у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.11. Мн., 2000, С.293