Кузьма Венедыктавіч Кісялёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная; ён сам як народны камісар замежных спраў |
||||||
Пераемнік | Анатоль Емяльянавіч Гурыновіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | пасада адноўленая; Аляксандр Чарвякоў |
||||||
Пераемнік | пасада скасаваная; ён сам як міністр замежных спраў |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Апанас Кавалёў | ||||||
Пераемнік | Іван Былінскі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Апанас Фёдаравіч Кавалёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 лістапада 1903 |
||||||
Смерць | 4 мая 1977 (73 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | Камуністычная партыя Беларусі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук | ||||||
Узнагароды |
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат.
Нарадзіўся 1 лістапада 1903 года ў вёсцы Лабковічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 год К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.
З 1937 па 1938 год — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938[1] па 1940 год — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 год быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.
З 1944 па 1958 год — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 год — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1937—1958), Вярхоўнага Савета БССР (1938—1967) і членам ЦК КПБ (1938—1966).
Прымаў удзел у XV сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1960 год) ад нацыянальнага прадстаўніцтва Беларускай ССР (упершыню) у складзе дэлегацыі СССР[2].
Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).
Памёр 4 мая 1977 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.