Вёска
| ||||||||||||||||||||
Лама́зы[1] (польск.: Łomazy) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве, за 16 км на поўдзень ад Бялы Падляскай і за 84 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Ламазы.
Першы пісьмовы ўспамін пра Ламазы датуецца 1447 годам, калі вялікі князь Казімір перавёў вёску з Парчаўскага староства ў склад Берасцейскай зямлі. У 1451 годзе ён асабіста прыбыў у Ламазы, каб суправаджаць дэлегатаў ад Вялікага Княства Літоўскага. У XVI стагоддзі Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў тут мястэчка і дазволіў праводзіць два кірмашы — на дзень Святога Пятра і Усіх Святых, а таксама штотыднёвы торг у чацвяргі.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Ламазы ўвайшлі ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. На 1566 год у мястэчку існавалі вуліцы Берасцейская, Віленская, Міжрэцкая, Парчаўская, Падрэчная і «Да моста». У 1568 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Ламазам магдэбургскае права і герб «у блакітным полі срэбная воўчая галава і залатая арліная нага»[2]. У 1570 годзе тут была пабудавана царква.
На 1784 год у Ламазах дзейнічалі касцёл, царква і сінагога.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ламазы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год тут было 293 будынкі, на 1861 год — 309, у тым ліку адзін мураваны.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ламазы занялі нямецкія войскі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Ламазы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Ламазы занялі войскі Трэцяга Рэйха.
У 1944 годзе Ламазы занялі савецкія войскі, пасля чаго іх зноў перадалі Польшчы.