Ласла Лекаі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ёжэф Міндсенці | ||||||
Пераемнік | Ласла Пашкаі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Girus Tarasii[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Archdiocese of Veszprém[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
12 сакавіка 1910[1][2] |
||||||
Смерць |
30 чэрвеня 1986[1][2] (76 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ла́сла Ле́каі (венг.: Lékai László; 12 сакавіка 1910, Залалёвё, Аўстра-Венгрыя — 30 чэрвеня 1986) — венгерскі кардынал. Тытулярны біскуп Гірус Тарасіі і апостальскі адміністратар Веспрэма з 8 лютага 1972 па 12 лютага 1976. Архібіскуп Эстэргама і прымас Венгрыі з 12 лютага 1976 па 30 чэрвеня 1986. Кардынал-святар з тытулам царквы Санта-Тэрэза-аль-Корса-д’Італія з 24 мая 1976.
Нарадзіўся 12 сакавіка 1910 года ў Залалёвё, тады Аўстра-Венгрыя, цяпер — Венгрыя. 28 верасня 1934 года пасвечаны ў святары. Пасля пасвячэння вёў пастарскую працу ў Веспрэме і выкладаў у веспрэмскай семінарыі. Тады ж пачаў выконваць функцыі сакратара веспрэмскага біскупа Ёжэфа Міндсенці (будучага кардынала і архібіскупа). У 1944 годзе быў арыштаваны нацыстамі разам са сваім кіраўніком. Выйшаў на свабоду пасля вызвалення Венгрыі. У 1946 годзе атрымаў ганаровы тытул мансеньёра.
16 сакавіка 1972 года ўзведзены ў сан біскупа і прызначаны апостальскім адміністратарам Веспрэма і тытулярным біскупам Girus Tarasii. Сітуацыя ў венгерскай каталіцкай царкве была ў гэты перыяд вельмі складанай. Яе глава архібіскуп Эстэргама кардынал Ёжэф Міндсенці пасля разгрому венгерскага паўстання 1956 года хаваўся на працягу 15 гадоў на тэрыторыі амерыканскага пасольства ў Будапешце. Дыпламатычныя перамовы прывялі да таго, што ў 1971 годзе кардынал Міндсенці змог пакінуць пракамуністычную Венгрыю і выехаць у Вену. Увесь гэты перыяд царква ў краіне заставалася фактычна без кіраўніка, паколькі Святы Прастол прынцыпова не выбіраў новага эстэргамскага архібіскупа, абмяжоўваючыся пачарговым прызначэннем некалькіх часовых апостальскіх адміністратараў «sede plena». У 1974 годзе Міндсенці заявіў пра сыход у адстаўку, а Лекаі быў прызначаны апостальскім адміністратарам Эстэргама.
Толькі пасля смерці кардынала Міндсенці 12 лютага 1976 года біскуп Ласла Лекаі быў абвешчаны новым архібіскупам-мітрапалітам Эстэргама і прымасам Венгрыі. Праз некалькі месяцаў Лекаі стаў кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Тэрэза-аль-Корса-д’Італія. Удзельнічаў у абодвух Канклавах 1978 года.
Сканаў 30 чэрвеня 1986 года, яго пераемнікам на пасадзе архібіскупа Эстэргама стаў Ласла Пашкаі.