Леон Васілеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Leon Wasilewski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Урублеўскі | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Падзярэўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 жніўня 1870 |
||||||
Смерць |
10 снежня 1936 (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Ванда Васілеўская | ||||||
Партыя | |||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[3][3], публіцыстыка[3][3] і гістарыяграфія[3][3] | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леан Васілеўскі (польск.: Leon Wasilewski; 24 верасня 1870, Санкт-Пецярбург — 10 снежня 1936, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.
3 1896 — член Польскай партыі сацыялістычнай, ППС , рэдактар часопісаў «Przedświt» (1897—1905) і «Robotnica», пасля расколу 1906 — лідар ППС-Рэвалюцыйнай Фракцыі, у 1907 і 1914 — член яе Цэнтральнага рабочага камітэта, рэдактар партыйнай прэсы. Падчас Першай сусветнай вайны — дзеяч польскіх незалежніцкіх арганізацый, у 1918-19 — міністр замежных спраў, з 1928 — член Галоўнай Рады ППС і з 1931 — яе віцэ-старшыня.
З 1924 — прэзідэнт Інстытута вывучэння найноўшай гісторыі Польшчы і рэдактар (з 1929) часопіса «Niepodległość», з 1931 — прэзідэнт Інстытута вывучэння нацыянальных спраў. Даследаваў развіццё культуры і асветы, гісторыю беларускага і літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху ў 19-20 ст. Аўтар шматлікіх прац, у т.л. «Літва і Беларусь» (1912 і 1925).