![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Лукас Пецыні Лейва | ||||||||||||
Нарадзіўся |
9 студзеня 1987[1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Лу́кас Пецы́ні Ле́йва[3] (парт.: Lucas Pezzini Leiva; нар. 9 студзеня 1987, Дарадус, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2007—2013). Акрамя бразільскага пашпарта Лукас мае таксама італьянскі.
Лукас пачаў сваю кар’еру ў «Грэміу», якому ўжо ў першы свой сезон дапамог дамагчыся права выступаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Бразіліі. У наступны год яго клуб атрымаў перамогу ў Лігу Гаўшу і заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Бразіліі, а сам Лукас атрымаў ганаровую ўзнагароду ад часопіса Placar.
26 ліпеня 2007 года Лукас быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ліверпула» і на наступны дзень дэбютаваў у новай камандзе ў фінальным матчы таварыскага турніру ў Ганконгу, у якім «чырвоныя» саступілі «Портсмуту». У складзе «Ліверпула» выступаў на працягу дзесяці гадоў.
У ліпені 2017 года перайшоў у італьянскі «Лацыа»[4].
У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Грэміу», падпісаўшы кантракт да снежня 2023 года. У сакавіку 2023 года з-за праблем p сэрцам абвясціў пра завяршэнне кар’еры[5].
22 жніўня 2007 года адбыўся афіцыйны дэбют Лукаса Лейвы ў першай зборнай Бразіліі, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць зборнай Алжыра.
«Грэміу»:
«Ліверпул»:
«Лацыа»: