Луіс Барсела | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 жніўня 1896 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 сакавіка 1939 (42 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Другая Іспанская Рэспубліка[d] |
Род войскаў | Народная армія Іспанскай Рэспублікі |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Луіс Барсела Хавер (ісп.: Luis Barceló Jover; 31 жніўня 1896 — 15 сакавіка 1939) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Ваенную кар’еру Барсела пачаў у пяхоце. Прымаў удзел у Рыфскай вайне[1].
Стаў членам масонскай ложы[2]. У асяроддзі масонства быў вядомы пад псеўданімам «Піфагор». Да 1934 года Барсела быў рэгіянальным намеснікам вялікага магістра Марока[1].
У гады Другой рэспублікі ён далучыўся да Антыфашысцкага рэспубліканскага ваеннага саюза[3][4] і партыі Рэспубліканская левая[5].
У 1936 годзе заняў пасады памочніка прэзідэнта ўрада Сант’яга Касарэса Кірогі па ваенных справах і памочніка ваеннага міністра[6].
У пачатковы перыяд грамадзянскаай вайны Барсела прымаў удзел у разгроме паўстанцкіх атрадаў у Мадрыдзе[7]. Затым ён уключаны ў ваенны трыбунал, выносіў прысуды удзельнікам паўстання ў казармах Мантаньі[8]. Пасля Луіс Барсела разам з Хуліа Мангада займаўся наборам байцоў у апалчэнні[9]. У гэты ж час стаў членам Камуністычнай партыі[10].
У жніўні 1936 года прызначаны начальнікам Галоўнай інспекцыі апалчэння[11][10] (потым перайменаваная ў Ваеннае камандаванне апалчэння)[10]. У наступным Барсела ўдзельнічаў у аблозе таледскага Алькасара[12], падчас чаго быў паранены[13].
З кастрычніка кіраваў калонай «Лібертад»[14], удзельнічаючы ў абароне Мадрыда, у прыватнасці, у баях ля Каса дэ Кампа і на Карунскай дарозе[15]. У апошнім выпадку, узначаліўшы 35-ю змешаную брыгаду, быў сур’ёзна паранены[16].
У маі 1937 годзе Барсела прыняў камандаванне 2-й дывізіяй[17]. Камандаваў гэтай часцю ў ходзе наступлення на Сеговію[18]. У красавіку 1938 года ён быў прызначаны камандзірам I армейскага корпуса[19].
Калі 5 сакавіка 1939 года адбылося паўстанне палкоўніка Касада, Барсела першапачаткова захоўваў нейтральную пазіцыю[20][21]. Нарэшце, 7 сакавіка ён вырашыў дзейнічаць і выступіў супраць змоўшчыкаў[22].
Аднак мяцежны Савет нацыянальнай абароны здолеў захапіць уладу. Барсела быў арыштаваны[23] і прысуджаны да смяротнага пакарання[24], пасля чаго расстраляны[25][26].