Любен Бажэн | |
---|---|
фр.: Lubin Baugin | |
Род дзейнасці | мастак, print publisher |
Дата нараджэння | 1612[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1663[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Любен Бажэн (фр.: Lubin Baugin, 1610 ці 1612, Пітыўе, дэпартамент Луарэ — 11 ліпеня 1663, Парыж) — французскі жывапісец.
Любен Бажэн нарадзіўся ў Пітыўе, паходзіў з багатай сям'і. Вучыўся ў Фантэнбло. У 1629 годзе быў прыняты ў гільдыю майстроў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. У 1632—1641 гадах жыў у Рыме, дзе ажаніўся з рымлянкай; пасля, у асноўным, у Парыжы. Напісаў шэраг карцін для Сабора Парыжскай Маці Божай, працаваў як габеленавы майстар, мастак кнігі. У 1653 годзе быў прыняты ў Каралеўскую акадэмію жывапісу і разьбярства.
Пасля 1641 года працаваў у Парыжы, дзе памёр у 1663 годзе. Пахаваны ў парыжскай царкве Сен-Сюльпіс.