Людзікоўская мова

Людзікоўская мова
Саманазва lyydin kiel', l'yyd'ikiel'
Краіны Расія, Фінляндыя
Рэгіёны Карэлія, Цвярская вобласць, был. Савалакс (Паўночная Карэлія), был. Выбаргская ці Паўднёвая Карэлія, Маскоўская вобласць, Валагодская вобласць
Афіцыйны статус Рэспубліка Карэлія, Фінляндыя
Агульная колькасць носьбітаў 5 000
Статус сур’ёзная пагроза[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Пісьменнасць лацінскае пісьмо і Karelian alphabet[d]
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 lud
Atlas of the World’s Languages in Danger 385
Ethnologue lud
ELCat 3385
IETF lud
Glottolog ludi1246

Людзікоўская мова (lyydin kiel', l'yyd'ikiel) — мова прыбалтыйска-фінскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і, на якой размаўляе лакальная група карэлаў людзікі. Часта разам з уласнакарэльскай, лівікоўскай карэльскай і цвярской карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнай карэльскай мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, людзікоўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.

На людзікоўскай мове размаўляюць на ўсходнім поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне заходняга ўзбярэжжа Анежскага возера — на тэрыторыі Кандапожскага, Пражынскага і Прыанежскага раёнаў.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Да XIX ст. кнігавыданне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Евангелле паводле Мацвея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і арфаграфіі мовы, у выніку чаго алфавіты розных выданняў адрозніваліся адзін ад аднаго.

У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскай мовы быў створаны лацінскі алфавіт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову.

Людзікоўская мова падзяляецца на 3 гаворкі: кандапожскую, міхайлаўскую і пражынскую.

Грамадскае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле закона рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскай, вепскай і фінскай моў карэльскія мовы маюць магчымасць на атрыманне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавай інфармацыі, гарантуецца права на атрыманне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моў не мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[2].

На людзікоўскай мове выходзіць газета «Lyydilaine» («Людзікі»).

Зноскі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. гл. п. 1 артыкулу 11 Канстытуцыі рэспублікі Карэлія
Wikimedia Incubator
Wikimedia Incubator
У Інкубатары Wikimedia ёсць тэставы раздзел Вікіпедыі на мове