Лю Чжуан

Лю Чжуан
кітайскі імператар[d] (Усходняя Хань[d])
29 сакавіка 57 — 5 верасня 75
Папярэднік Emperor Guangwu of Han
Пераемнік Emperor Zhang of Han
кронпрынц
43 — 29 сакавіка 57

Нараджэнне 15 чэрвеня 28
Смерць 5 верасня 75 (47 гадоў)
Род House of Liu[d]
Бацька Emperor Guangwu of Han[1]
Маці Yin Lihua[d]
Жонка Empress Ma[d][1] і Consort Jia[d]
Дзеці Liu Jian[d], Liu Xian[d], Liu Gong[d], Liu Dang[d], Emperor Zhang of Han[1], Liu Yan[d], Liu Chang[d], Liu Bing[d], Liu Zhang[d], Liu Ji[d], Liu Nu[d], Liu Ying[d], Liu Ci[d], Liu Zhi[d], Liu Xiaoji[d], Liu Junyi[d], Liu Hui[d], Liu Chen[d], Liu Xiaoying[d] і Liu Xiaomin[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю Чжуан (кіт. трад. 劉莊; 2875) — 18-ы імператар дынастыі Хань у 5775 гадах. Храмавае імя Сянь-цзун, пасмяротнае — Мін-дзі.

Паходзіў з імператарскага роду Лю. Сын Лю Сю  (укр.). Пры нараджэнні атрымаў імя Ян, то ёсць поўнае імя Лю Ян. У 39 годзе бацька даў яму тытул Дунхай-гуна. У маладосці адрозніваўся выдатнымі здольнасцямі. Таму паступова імператар стаў даручаць сыну адказныя дзяржаўныя справы. У 41 годзе маці Лю Яна становіцца новай імператрыцай, а ён сам атрымлівае тытул вана Дунхая. У 43 годзе імператар абвясціў таго спадчыннікам трона. Затым Лю Ян змяніў сваё імя на Чжуан. Пасля гэтага становіцца актыўным памочнікам бацькі ў вырашэнні пытанняў знешняй і ўнутранай палітыкі, у прыватнасці з плямёнамі хунну. У 57 годзе пасля смерці Лю Сюй (пасмяротнае імя Гуань У) новым імператарам становіцца Лю Чжуан.

Зарэкамендаваў сябе як руплівы і дасведчаны адміністратар. Шмат спрыяў пераадоленню карупцыі ў дзяржаве. У 59 годзе ўкараніў многія нормы і рытуалы канфуцыянства ў працу цэнтральнага апарата для паляпшэння работы чыноўнікаў. У 60 годзе адзначыў 28 вайскоўцаў, якія дапамагалі яго бацьку здабыць уладу. Іх партрэты былі намаляваныя на вежы імператарскага палаца.

У 66 годзе па загадзе Лю Чжуана ў Лаяне заснавана першая імператарская канфуцыянскага школа для дзяцей высокапастаўленых чыноўнікаў і арыстакратаў (накшталт універсітэта). Пры гэтым падчас яго праўлення ў краіну сталі пранікаць будысцкія ідэі.

Паступова сярод прадстаўнікоў роду Лю ўзмацнілася незадаволенасць строгай палітыкай імператара. У 66-67 годзе быў папярэджаны мяцеж вана Цзінь, у 70 годзе — вана Ін, 73 годзе — вана Ян. Усе яны спрабавалі з дапамогай духаў і вядзьмарства пазбавіць жыцця імператара, або зрабіць так, каб у яго не было спадчынніка. Судовыя працэсы супраць іх прывялі да пакарання дзясяткаў тысяч прыхільнікаў гэтых ванаў.

У знешняй палітыцы спрабаваў захаваць мір. Імператар ўмела гуляў на супярэчнасцях паўночных і паўднёвых хунну. У 65 годзе стварыў спецыяльную армію, якая адказвала за абарону паўночных межаў. Зрэшты, у 73-75 гадах быў здзейснены шэраг паходаў супраць паўночных хунну, якія істотна аслабілі ворагаў Кітая і разам з тым пашырылі ўплыў імперыі на захад. У 75 годзе імператар памёр у г. Лаяне, пакінуўшы ўладу старэйшаму сыну Лю Да.

Зноскі

  1. а б в China Biographical Database
  • Michele Pirazzoli-t’Serstevens: China zur Zeit der Han- Dynastie — Kultur und Geschichte. Kohlhammer W., Stuttgart 1982. ISBN 3-17-007738-4
  • Zürcher, Erik. 1972. The Buddhist Conquest of China: The Spread and Adaptation of Buddhism in Early Medieval China. Reprint, with additions and corrections. 2 vols. Sinica Leidensia. Leiden: E.J. Brill. First edition, 1959