Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка | |
---|---|
укр.: Левко Григорович Лук'яненко | |
![]() | |
Род дзейнасці | дыпламат, праваабаронца, пісьменнік, палітык |
Дата нараджэння | 24 жніўня 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 2018[2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Партыя |
|
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка (24 жніўня 1928 — 7 ліпеня 2018) — украінскі дысідэнт, палітык.
Нарадзіўся ў вёсцы Хрыпаўка Гараднянскага раёна Чарнігаўскай вобласці. У 1953 годзе ўступіў у КПСС і паступіў на юрыдычны факультэт МДУ імя М. Ламаносава. Пазней стварыў апазіцыйны ў адносінах да савецкай улады «Украінскі рабоча-сялянскі саюз». Выступаў за аддзяленне Украіны ад СССР, пасля чаго быў выключаны з партыі.
За антысавецкую дзейнасць у маі 1961 года Львоўскі абласны суд прысудзіў яго да расстрэлу. Крыху пазней Вярхоўны суд замяніў расстрэл 15 гадамі пазбаўлення волі. Пасля выхаду на волю ў 1976 годзе Лук’яненка стаў адным з заснавальнікаў Украінскай Хельсінкскай групы. У наступным годзе яго зноў арыштавалі і прысудзілі да дзесяці гадоў турэмнага зняволення і пяці гадоў высылкі. Усяго Ляўко Лук’яненка правёў у зняволенні 26 гадоў.
Аўтар «Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны» ад 24 жніўня 1991 года, дэпутат чатырох скліканняў Вярхоўнай Рады Украіны[4].