Ліна Хедлунд | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1978[1][2] (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Дзеці | Tilo Hedlund al Fakir[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, актрыса, тэлевядучая, актрыса агучвання |
Інструменты | вакал |
Жанры | еўрапоп |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліна Марыя Хедлунд (шведск.: Lina Maria Hedlund, нарадзілася 28 сакавіка 1978, Больнэсэ, Швецыя) — шведская спявачка, член трыа Alcazar.
Ліна некалькі разоў удзельнічала ў конкурсе Мелодыфестывалін — нацыянальным адборы Швецыі на «Еўрабачанне». Яна дэбютавала на Мелодыфестываліне 2002 са сваёй сястрой Ханай Хедлунд, выканаўшы песню «Big Time Party» і заняўшы 9-е месца ў фінале. У 2004 годзе яна выступала ўжо сольна з песняй «Nothing Can Stop Me», якая трапіла ў раўнд другога шанцу, але не выйшла ў фінал. У тым жа годзе Ліна выпускае сінгл «Lady Bump».
У 2007 годзе Ліна стала членам гурта Alcazar, даўшы першы канцэрт у Лондане[3][4]. У гурце таксама спявалі Тэс Меркель і Андрэас Лундстэдт. Гурт выступаў у абноўленым складзе на Мелодыфестываліне 2009 з песняй «Stay the Night», патрапіўшы ў фінал і заняўшы там 5-е месца. У 2010 годзе гурта дайшоў да раўнда другога шанцу з песняй «Headlines», у 2014 годзе з песняй «Blame It on the Disco» выходзіць прама ў фінал і там займае 3-е месца.
У 2014 годзе ўвсеь гурт Alcazar апавяшчаў вынікі галасавання Швецыі на Еўрабачанні-2014. 22 мая 2015 Ліна як член шведскага журы ўдзельнічала ў галасаванні журы на «Еўрабачанні» ў Вене. Афіцыйныя ацэнкі шведскага журы былі абвешчаныя на наступны дзень пасля фіналу конкурсу[5].
У 2005 годзе Ліна гуляла ў мюзікле «Сонца, паветра і вада» (шведск.: Sol, vind och vatten) Тэда Гердэстада у Кітайскім тэатры. У 2011 годзе стала вядучай музычнага шоў «Copycat Singers» на тэлеканале TV3, а таксама стала аглядальніцай відэакліпаў на сайце digitallive.eu. Таксама Ліна вядома як актрыса агучвання: яна агучвала шэраг персанажаў у шведскім дубляжы поўнаметражных мультфільмаў.
Замужам за музыкам і тэлевядучым Насімам алі-Факірам. 20 сакавіка 2012 года нарадзіла сына Ціла. 6. кастрычніка 2016 [6] нарадзіла сына Эйдэ[7].