Лінкальншыр

Лінкальншыр
Lincolnshire
Сцяг
Сцяг
Краіна  Вялікабрытанія
Статус Цырыманіяльнае графства
 неметрапольнае графства
Уваходзіць у рэгіён Іст-Мідлендс
Уключае 7 раёнаў і 2 унітарныя адзінкі
Адміністрацыйны цэнтр Лінкальн
Насельніцтва (2004)
988 тыс.*/674 тыс. (19-е*/15-е месца)
Шчыльнасць 142 чал./км²
Плошча 6959 км²*/5921
(2-е*/4-е месца)
Лінкальншыр на карце
Код ISO 3166-2 GB-LIN
Афіцыйны сайт
Заўвагі: * Паказаны два значэнні:
агульнае і для адміністрацыйнай вобласці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лінкальншыр (англ.: Lincolnshire) — графства на ўсходзе Англіі, ля берагоў Паўночнага мора. Часткова ўваходзіць у склад рэгіёна Іст-Мідлендс, часткова — у Іаркшыр і Хамбер.

Сталіца і найбуйнейшы горад — Лінкальн. Насельніцтва 674 тыс. чалавек (15-е месца сярод графстваў; звесткі 2004 года).

Агульная плошча тэрыторыі цырыманіяльнага графства — 6 959 км²[1]; тэрыторыя неметрапольнага графства без унітарных адзінак Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр — 5 921 км²[2]. Абмываецца на ўсходзе Паўночным морам, мяжуе на паўднёвым усходзе з Норфалкам, на поўдні з Кембрыджшырам, на паўднёвым захадзе з Ратлендам і Лестэршырам, на захадзе з Нотынгемшырам, на паўночным захадзе з Паўднёвым Іаркшырам, на поўначы з Усходнім Іаркшырам.

Раней падзяляўся на 3 адміністрацыйныя часткі: Холенд, Кестывен і Ліндсі. У 1971 г. насельніцтва было 808,3 тыс. чалавек[3].

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе графства вылучана 7 адміністрацыйных раёнаў неметрапольнага графства і 2 унітарныя адзінкі.

  1. Лінкальн
  2. Паўночны Кестывен
  3. Паўднёвы Кестывен
  4. Паўднёвы Холенд
  5. Бостан
  6. Усходні Ліндсі
  7. Заходні Ліндсі
  8. Паўночны Лінкальншыр (унітарная адзінка)
  9. Паўночна-усходні Лінкальншыр (унітарная адзінка)

Лінкальншыр — пераважна аграрная тэрыторыя з пераважным значэннем раслінаводства, які спалучаецца з жывёлагадоўляй. Здабыча жалезнай руды (раён Фродынгема). Харчовая прамысловасць, сельскагаспадарчае машынабудаванне (Лінкальн і Бостан), металургія (Скантарп), нафтахімія (Імінгем). Буйны рыбалоўны порт — Грэйт-Грымсбі[3].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Горад Бостан у Лінкальншыры з'яўляецца правобразам выдуманага гарадка Флэксбара з серыі сатырычна-дэтэктыўных раманаў Коліна Уотсана.

Зноскі

  1. 2-е месца сярод 48-і цырыманіяльных графстваў
  2. 4-е месца сярод 27-і неметрапольных графстваў
  3. а б з ВСЭ, артыкул Лінкальншыр