Макс Вертхеймер | |
---|---|
ням.: Max Wertheimer | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1943[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Michael Wertheimer[d] |
Род дзейнасці | псіхолаг, выкладчык універсітэта, філосаф |
Навуковая сфера | псіхалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Освальд Кюльпэ |
Вядомыя вучні | Theodora Mead Abel[d] |
Вядомы як | заснавальнік гештальт-псіхалогіі |
Узнагароды |
Wilhelm Wundt Medal[d] (1988) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макс Вертхеймер (15 красавіка 1880, Прага — 12 кастрычніка 1943, Нью-Ёрк) — псіхолаг, адзін з заснавальнікаў і галоўны тэарэтык гештальтпсіхалогіі. Прафесар універсітэта ў Франкфурце-на-Майне (з 1929), а пасля эміграцыі — у Нью-Ёрку (з 1933) у школе сацыяльных даследаванняў. У 1921 сумесна з нямецкімі псіхолагамі К. Кофкам і В. Кёлерам заснаваў часопіс «Psychologische Forschungen», дзе публікаваліся працы гештальтпсіхолагаў. У сваёй першай эксперыментальнай працы, прысвечанай вывучэнню ўспрымання руху (1912), Вертхеймер усталяваў, што назіраныя даследчыкам асаблівасці будовы ўспрымання не могуць быць растлумачаны характарам асобных элементаў успрынятай сітуацыі, а патрабуюць уліку сувязі гэтых элементаў, цэласнасці сітуацыі.