Мануэл Антоніу ды Алмейда | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Um Brasileiro |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1831[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 лістапада 1861[1][2][…] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, раманіст, настаўнік, урач-пісьменнік, урач |
Мова твораў | партугальская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Мануэл Антоніу ды Алмейда (парт.: Manuel Antônio de Almeida; 17 лістапада 1830, Рыа-дэ-Жанэйра — 28 лістапада 1861) — бразільскі пісьменнік, журналіст, калумніст, літаратурны крытык, рэдактар, педагог. Прэзідэнт Бразільскай акадэміі літаратуры.
Прадстаўнік рэалізму ў бразільскай літаратуры. Нарадзіўся ў сям'і афіцэра. Атрымаў універсітэцкую медыцынскую адукацыю (1849—1855). Складанае фінансавае становішча прывяло яго да заняткаў журналістыкай і літаратурай. Рэдагаваў часопіс «Correio Mercantil», у якім у 1854—1855 гадах апублікаваў свой самы вядомы раман «Успаміны сяржанта міліцыі» («Memórias de um sargento de milícias»).
У 1858 быў адным з заснавальнікаў і дырэктарам Нацыянальнага кніжнага выдавецтва — Tipografia Nacional, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Ж. Машаду ды Асісам. Быў прафесарам Школы мастацтваў і рамёстваў Рыа-дэ-Жанэйра. Загінуў пры караблекрушэнні ў раёне Макаэ.