Маркус Гарві | |
---|---|
Marcus Mosiah Garvey | |
| |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 чэрвеня 1940[1][2][…] (52 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | журналіст, прадпрымальнік, палітык, друкар, сацыёлаг |
Жонка | Amy Jacques Garvey[d][4] і Amy Ashwood Garvey[d][5] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маркус Гарві (англ.: Marcus Mosiah Garvey, 17 жніўня 1887, Ямайка — 10 чэрвеня 1940, Лондан) — актыўны дзеяч негрыцянскага руху за раўнапраўе і вызваленне ад прыгнёту. Заснавальнік Сусветнай асацыяцыі па паляпшэнні становішча неграў (the Universal Negro Improvement Association, UNIA).
Нарадзіўся на востраве Ямайка. Да 14 гадоў наведваў школу, пасля чаго ў асноўным займаўся самаадукацыяй. 1 жніўня 1914 года разам з таварышам заснаваў на Ямайцы «Сусветную асацыяцыю па паляпшэнні становішча неграў», аднак, не дабіўшыся вялікіх поспехаў, з’ехаў у ЗША і там заснаваў некалькі філіялаў асацыяцыі. У 1922 Гарві асуджаюць за фінансавыя махінацыі і на пяць гадоў ён трапляе ў турму, пасля чаго губляе ўвесь свой аўтарытэт у негрыцянскім руху і памірае ў 1940 годзе ў Лондане, знаходзячыся ў палітычнай ізаляцыі.
Надаваў вялікае значэнне расавай чысціні неграў і заклікаў амерыканскіх грамадзян афрыканскага паходжання перасяляцца ў Афрыку. На глебе расавага этнацэнтрызму зблізіўся нават з адкрыта расісцкай арганізацыяй Ку-клукс-клан. У сваіх прамовах прадказваў каранацыю чорнага караля на афрыканскім кантыненце, дзякуючы чаму эфіопскі Імператар Хайле Селасіе I быў абвешчаны прыхільнікамі растафарыянства увасабленнем Джа (Бога).