Марыс Равель

Марыс Равель
Maurice Ravel
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Жазеф Марыс Равель
Дата нараджэння 7 сакавіка 1875(1875-03-07)
Месца нараджэння Сібур
Дата смерці 28 снежня 1937(1937-12-28) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Францыя
Бацька Pierre-Joseph Ravel[d][3]
Маці Marie Ravel[d][3]
Музычная дзейнасць
Педагог Gabriel Fauré[d], Charles-Wilfrid de Bériot[d], André Gedalge[d] і Emile Pessard[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, класічная музыка і expresionism in music[d]
Выхаванцы Alexis Roland-Manuel[d] і Manuel Rosenthal[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жазеф Марыс Равель[4] (фр. Joseph Maurice Ravel, 7 сакавіка 1875 - 28 снежня 1937) — французскі кампазітар-імпрэсіяніст, дырыжор, адзін з рэфарматараў музыкі XX стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1905). Ганаровы доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1929).

Фарміраванне творчасці М. Равеля праходзіла пад уплывам К. Дэбюсі, а таксама рускіх кампазітараў, асабліва М. МусаргскагаІ. Стравінскім М. Равель працаваў над партытурай «Хаваншчыны» для пастаноўкі оперы ў Парыжы, аркестраваў «Карцінкі з выстаўкі»).

У творах спалучаў тэндэнцыі імпрэсіянізму (каларыстачныя гармонія і аркестроўка, складаныя рытмы) з класічнай яснасцю і выразнасцю формы, ярка прасочваецца сувязь з французскім, іспанскім і іншым фальклорам. Пазней выразна акрэсліліся неакласічныя тэндэнцыі.

Сярод твораў: оперы «Іспанская гадзіна» (паст. 1907), «Дзіця і чараўніцтва» (паст. 1925), балеты «Дафніс і Хлоя», «Сон Фларыны, ці Матухна-гусыня», «Адэлаіда, ці Мова кветак» (усе паст. 1912), харэаграічная паэма «Вальс» (1920); інструментальная музыка: для аркестра уверцюра «Шахеразада» (1898), «Іспанская рапсодыя» (1907), «Балеро» (харэагр. паст. 1928); 2 канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1-ы для левай рукі, 1930; 1931); для фартэпіяна «Павана на смерць інфанты», «Гульня вады», сюіта «Пахавальня Куперэна», цыкл «Адбіткі» і інш.

Выступаў як піяніст і дырыжор пераважна са сваімі творамі.

  • «Старадаўні менуэт» (1895)
  • «Павана на смерць інфанты» (1899)
  • «Гульня вады» для фартэпіяна (1901)
  • «Адлюстраванні» для фартэпіяна (1905)
  • «Іспанская рапсодыя» для сімфанічнага аркестра (1907)
  • «Іспанскі час», опера (1907)
  • «Начны Гаспар», або «Прывіды ночы» для фартэпіяна (1908)
  • «Дафніс і Хлоя», балет (1912)
  • «Магіла Купера» (1917)
  • «Дзіця і чараўніцтва», опера (1925)
  • «Балеро» для сімфанічнага аркестра (1928)
  • Канцэрт № 1 соль мажор для фартэпіяна і сімфанічнага аркестра
  • Канцэрт № 2 рэ мажор для фартэпіяна (левай рукі) і сімфанічнага аркестра, прысвечаны Паўлю Вітгенштэйна
  • «Цыганка» для скрыпкі з аркестрам

Зноскі

  1. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  2. Maurice Ravel // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б birth certificate
  4. Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.191.
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Морыс Равель