Марыя Рыгораўна Скуратава-Бельская

Марыя Рыгораўна Скуратава-Бельская
Нараджэнне 1552
Смерць 1605[1]
Месца пахавання
Род Гадуновы[d]
Бацька Малюта Скуратаў[2]
Муж Барыс Фёдаравіч Гадуноў[3]
Дзеці Ксенія Барысаўна Гадунова[d] і Фёдар II, цар і вялікі князь усяе Русі[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Агенты Дзмітрыя Самазванца забіваюць сына Барыса Гадунова. Карціна Канстанціна Макоўскага, 1862

Марыя Рыгораўна Скуратава-Бельская (каля 1552 — 10 (20) чэрвеня 1605, Масква) — руская царыца (15981605), жонка Барыса Гадунова, дачка Малюты Скуратава. Нядоўгі час рэгентка пры малалетнім Фёдары II Гадунове.

Нарадзілася каля 1552 года ў сям’і апрычніка часоў Івана Грознага Малюты Скуратава і яго жонкі Матроны. У перыяд з 1570 па 1572 год выйшла замуж за баярына Барыса Фёдаравіча Гадунова. Дзякуючы жаніцьбе на дачцэ набліжанага да цара чалавека, Гадуноў змог умацаваць сваё становішча пры двары. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: старэйшы сын, які памёр у дзяцінстве, дачка Ксенія і сын Фёдар.

1 верасня 1598 года Марыя стала царыцай, а ў 1605 годзе нядоўгі час была рэгенткай пры непаўналетнім сыне Фёдары. 20 чэрвеня 1605 года ў Маскву заехаў самазванец Лжэдзмітрый I. Царскі палац разрабавалі, Фёдара Барысавіча і Марыю Рыгораўну задушылі агенты Лжэдзмітрыя (Васіль Масальскі-Рубец, Васіль Галіцын і іншыя), а царэўну Ксенію самазванец зрабіў сваёй наложніцай. Калі яна яму надакучыла, дзяўчыну пастрыглі ў манашкі Новадзявочага манастыра. Народу было абвешчана, што царская сям’я атруцілася, а целы Фёдара і Марыі выставілі напаказ. Рэшткі памерлага Барыса Гадунова вынеслі з Архангельскага сабора і перапахавалі ў бедным Варсаноф’еўскім манастыры, а яго сям’ю пахавалі там жа, без адпявання, як самазабойцаў. Пазней рэшткі Гадуновых перанеслі ў Архангельскі сабор.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Maria Grigorievna Skuratova-Belskaya // The Peerage
  2. а б Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.