Махмуд Дарвіш

Махмуд Дарвіш
араб. محمود درويش‎‎
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні араб. محمود درويش‎‎
Дата нараджэння 13 сакавіка 1941(1941-03-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 2008(2008-08-09)[2][3][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Rana Kabbani[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, аўтар, карэспандэнт, аўтар песень, дзеяч мастацтваў, poet laureate, panel discussion
Гады творчасці з 1964
Мова твораў арабская
Прэміі
Узнагароды
darwish.ps
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Махмуд Дарвіш (13 сакавіка 1941, Аль-Бірва каля Акры, Палесціна — 9 жніўня 2008, Х’юстан, ЗША): палесцінскі паэт і палітычны дзеяч.

Культавая фігура ў палесцінскай грамадскай думцы («душа палесцінскага народа, люстэрка палесцінскага грамадства»[4]) і надзвычай папулярны аўтар («самы важны сучасны арабскі паэт»[4]).

У Ізраілі творчасць Дарвіша сустракае мяшаныя ацэнкі. Так, у 2000 прапаноўвалася ўключыць некаторыя творы Дарвіша ў ізраільскую школьную праграму, але прэм'ер-міністр Барак забараніў гэта, тлумачачы забарону негатовасцю Ізраіля да ідэй Дарвіша ў школе. У 1988 верш Дарвіша быў выкарыстаны прэм'ерам Шамірам як прыклад нежадання палесцінцаў жыць побач з яўрэямі і як прыклад палесцінскіх заклікаў да яўрэяў пакінуць гэтыя землі (такое тлумачэнне было аспрэчана палесцінцамі).

Дарвіш быў сябрам Ізраільскай камуністычнай партыі, сябрам Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны (выйшаў з АВП у 1993 у знак пратэсту супраць тымчасовых мірных пагадненняў з Ізраілем). За сваю дзейнасць не раз знявольваўся ізраільскімі ўладамі. Аўтар тэксту сімвалічнай Палесцінскай дэкларацыі незалежнасці (1988), пазней абвешчанай Ясірам Арафатам.

Аўтар каля 30 зборнікаў паэзіі і прозы, перакладзеных на 35 моў; некаторыя з твораў пакладзены на музыку («Рыта», «Птушкі Галілеі», «Прагну матчынага хлеба» і інш.) і сталі нацыянальнымі песнямі арабаў; лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, у т.л. узнагарода Лотас (1969). Камандор французскага Ордэна мастацтваў і пісьменства. Дырэктар Палесцінскага даследчага цэнтра. Лаўрэат узнагароды Ланана за культурную свабоду (2001).

Дарвіш пачынаў у паэзіі з вершаў для газет левага кірунку, але пазней зрабіўся «з паэта супраціву — паэтам сумлення»[5] Паэзія Дарвіша апісваецца[6] як пераход ад больш традыцыйнага для арабскай паэзіі цяжкаслоўнага, эмацыйнага, рытмічнага верша да пісанага простай мовай апавядальнага верша, які звяртаецца да ўяўлення.

Важнейшыя творы і працы:

  • «Лісце алівы» (1964), першая кніга паэзіі.
  • «Птушка без крылаў», кніга паэзіі, якая прынесла вядомасць (найперш, верш «Картка з парадкавым нумарам»).
  • «Адам двух Эдэмаў»
  • «Фрэска» (2000), кніга-верш, прысвечаны моманту блізкасці да смерці Махмуда Дарвіша ў 1997.
  • «Чаму ты пакінуў каня»
  • «Адзінаццаць планет»
  • «Ложак незнаёмца» (1998), першая кніга лірычнай паэзіі.
  • «Памяць аб забыўлівасці», першая кніга прозы.
  • «След матылёў» (2008), апошні зборнік.

Ажаніўся і развёся двойчы, дзяцей не меў. Вучыўся ў СССР (1971—1972), пазней жыў у Егіпце, Ліване, Францыі; вярнуўся ў Палесціну ў 1996. Працаваў у газетах «Іціхад», «Аль-Ахрам» (Каір, Егіпет), у часопісе «Палесцінскія пытанні» (Бейрут, Ліван). Заснавальнік і галоўны рэдактар літаратурнага агляду «Аль-Кармель» (выпуск узноўлены ў 1997). Доўга хварэў на сэрца, перанёс дзве аперацыі, у час апошняй аперацыі памёр ад ускладненняў.

Зноскі

  1. Mahmoud Darwish // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.guardian.co.uk/books/2008/aug/11/poetry.israelandthepalestinians
  3. Mahmud Darwisch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Пд. выказванняў арабскіх пісьменнікаў і дзеячаў у біяграфіі Дарвіша на афіцыйнай сеціўнай пляцоўцы.
  5. Палесцінскі палітычны дзеяч Ханан Ашраві, працыт. у арт. CNN.
  6. На думку Клейбо, працыт. у арт. CNN.