Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Маурысіа Анібаль Ісла | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 чэрвеня 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чылі | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Універсідад Католіка | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 44 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маўрысіа Анібаль Ісла (ісп.: Mauricio Isla; нар. 12 чэрвеня 1988, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Універсідад Католіка» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Ісла — выхаванец чылійскага клуба «Універсідад Католіка». Быў заўважаны скаўтамі «Удзінезэ» пасля моладзевага чэмпіянату свету 2007, дзе Ісла і яго зборная прадэманстравалі запамінальную гульню. Падпісаўшы маладога паўабаронцу, «Удзінезэ» аддаў яго ў арэнду швейцарскаму «Лакарна», дзе той не правёў ніводнага матча. Усё ў тым жа 2008 годзе ён вярнуўся ў «Удзінезэ», паступова пачаўшы атрымліваць гульнявую практыку, а ў сезоне 2008/09 стаў іграком асновы (32 матчы).
Улетку 2012 года далучыўся да «Ювентуса». У афіцыйных матчах за «Старую Сеньёру» дэбютаваў 19 верасня таго ж года, выйшаўшы на замену ў гульні групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць лонданскага «Чэлсі».
2 жніўня 2014 года адправіўся ў гадавую арэнду ў англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс», у якім правёў сезон 2014/15. 31 жніўня 2015 года на правах арэнды далучыўся да французскага «Марселя»[3]. У жніўні 2016 года перайшоў у «Кальяры», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4].
У ліпені 2017 года перабраўся ў турэцкі клуб «Фенербахчэ»[5]. У чэрвені 2020 года разарваў кантракт са стамбульскім клубам[6].
У жніўні 2020 года далучыўся да «Фламенгу»[7]. У чэрвені 2022 года вярнуўся ва «Універсідад Католіка», дзе пачынаў кар’еру.
Ісла — бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату свету 2007. У дарослай зборнай дэбютаваў 7 верасня 2008 года, у таварыскім матчы зборных Чылі і Швейцарыі. Удзельнічаў у чэмпіянатах свету 2010 і 2014. У 2015 разам са зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.
«Ювентус»:
«Фламенгу»: