Мікеланджэла Чэрквоцы

Мікеланджэла Чэрквоцы
італ.: Michelangelo Cerquozzi
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 лютага 1602(1602-02-12)[1] ці 18 лютага 1602(1602-02-18)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1660(1660-04-06)[1] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч мастацтваў
Жанр жанравы жывапіс
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Джузэпэ Чэзары
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікеланджэла Чэрквоцы, Мікеланджэла дэле Батальі (іт. Michelangelo Cerquozzi detto Michelangelo delle Battaglie; 18 лютага 1602, Рым — 6 красавіка 1660, Рым) — італьянскі жывапісец эпохі барока, пісаў батальныя сцэны, за што атрымаў мянушку «Мікеланджэла баталій», уваходзіў у групу рымскіх жывапісцаў бамбачанці, адсюль яшчэ адну мянушку мастака: Мікеланджэла дэле Бамбачатэ (Michelangelo delle Bambocciate).

Мікеланджэла нарадзіўся ў Рыме, у заможнай сям’і. Бацька быў багатым гандляром скурай; брат стаў доктарам багаслоўя, затым капеланам і багасловам; дзве сястры, манашкі, былі настаяцельніцамі манастыроў. Бацька прапанаваў сыну «якую-небудзь ганаровую працу», і той абраў жывапіс. Пасля кароткага навучання ў маньерыста Джузэпэ Чэзары, па мянушцы Кавалер д’Арпіна, ён стаў вядомы карцінамі са сцэнамі бытавога жанру. Затым далучыўся да групы бамбачанці, якую ўзначальваў фламандзец Пітэр ван Лар, якога за карлікавы рост і круглявыя формы цела празвалі «карапузам» (bamboccio). Мастакі распрацоўвалі «нізкі» жанр жывапісу, пісалі карціны са сцэнкамі са штодзённага жыцця.

Мастакоў «бамбаччанці» называлі «малымі караваджыстамі». Чэрквоцы таксама не пазбег уплыву Караваджа, як і многія жывапісцы яго часу. Аднак, у адрозненне ад многіх, Чэрквоцы ў сваіх карцінах праяўляў спачувальнае стаўленне да простых людзей і сціплых падзей; выключным дакументам з’яўляецца невялікая карціна «Паўстанне Мазаньела» — аб’ектыўная хроніка неапалітанскіх народных хваляванняў, зусім пазбаўленая пафаснай рыторыкі.

У нацюрмортах жывапісец спалучаў «мёртвую прыроду» з элементамі пейзажа. У 1634 годзе Мікеланджэла Чэрквоцы стаў членам Акадэміі Святога Лукі ў Рыме, наведваў акадэмічныя сходы да 1652 года, хоць ніколі не прытрымліваўся іх строгіх правілаў.

Пачынаючы з 1630 года Чэрквоцы паступова атрымлівае прызнанне. Ён набыў вядомых апекуноў і атрымліваў заказы ад арыстакратычных сем’яў Барберыні, Калона, кардынала Рапачолі, графа Мадэны Каміла Карандзіні, графа Карпеньі і іншых. Сярод яго сяброў былі П'етра да Картона, Джачынта Брандзі і Карнеліс Блумарт. З вучняў вядомыя Матэа Банічэлі і Джавані Франчэска Джэрардзі.

Чарквоцы не быў жанаты і застаўся бяздзетным.

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
  3. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 лютага 2023.
  4. RKDartists Праверана 17 лістапада 2017.