грэч. Μιλτιάδης Τεντόγλου | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Мянушкі | Μίλτος і Miltos |
Спецыялізацыя | скачок у даўжыню[d] |
Нарадзіўся |
18 сакавіка 1998[1] (26 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 185 см |
Вага | 75 кг |
IAAF | 14669734 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілціядыс Тэнтаглу (грэч. Μιλτιάδης Τεντόγλου; нар. 18 сакавіка 1998, Салонікі) — грэчаскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў скачку ў даўжыню. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2020 года, чэмпіён свету 2023 года, чэмпіён свету 2022 года ў памяшканні, двухразовы чэмпіён Еўропы (2018 і 2022) і двухразовы чэмпіён Еўропы ў памяшканні.
У 2016 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў Мілтыядзіс заваяваў сярэбраны медаль.
18 чэрвеня 2017 года, на чэмпіянаце Грэцыі ў Патрах, ён абнавіў свой асабісты рэкорд да 8,30 м (+1,8 м/с). У ліпені ён выйграў тытул чэмпіёна Еўропы сярод юніёраў у Гросета са скачком 8,07 м.
20 ліпеня 2018 года ён выйграў балканскі чэмпіянат у Старой Загоры з вынікам 8,17 м.
8 жніўня 2018 года на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне ён апярэдзіў усіх сапернікаў з вынікам 8,25 м стаў чэмпіёнам Еўропы ў скачках у даўжыню.
На чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні ў польскім Торуні ў сакавіку 2021 года заваяваў залаты медаль чэмпіянату кантынента ў скачках у даўжыню з вынікам 8,35 метраў і стаў двухразовым чэмпіёнам Еўропы ў памяшканнях.
26 мая 2021 года ў Афінах устанавіў асабісты рэкорд — 8,60 м. Гэта трэці ў гісторыі вынік для еўрапейскіх скакуноў пасля Роберта Эміяна (8,86, 1987) і Луіса Цатумаса (8,66, 2007).
2 жніўня 2021 года Тэнтаглу выйграў золата на Алімпійскіх гульнях у Токіа. З вынікам 8,41 м грэк толькі па другім лепшым выніку апярэдзіў кубінца Хуана Мігеля Эчаварыю. Пры гэтым у кваліфікацыі Эчаварыя скокнуў на 8,50 м, але ў фінале не змог паўтарыць гэты вынік. Тэнтаглу стаў першым у гісторыі грэкам, які выйграў скачкі ў даўжыню на Алімпійскіх гульнях.
На чэмпіянаце свету ў памяшканні 2022 года выйграў золата з нацыянальным рэкордам (8,55 м). Таксама скокнуў на 8,51 м.
На чэмпіянаце свету 2022 года ў Арэгоне Тэнтаглу стаў другім з вынікам 8,32 м, золата выйграў кітаец Ван Цзянань (8,36 м).