Міхал Ковач | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славацк.: Michal Kováč | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Рудольф Шусцер | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 жніўня 1930[1] |
||||||
Смерць |
5 кастрычніка 2016[4][5][…] (86 гадоў) |
||||||
Жонка | Emília Kováčová[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[6] і эканоміка[6] | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Міхал Ковач (славацк.: Michal Kováč; 5 жніўня 1930, Любіша, Чэхаславакія — 5 кастрычніка 2016, Браціслава, Славакія) — славацкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, апошні старшыня Федэральнага сходу Чэхаславакіі (1992), першы Прэзідэнт Славакіі (1993—1998).
Нарадзіўся 5 жніўня 1930 года ў Любішы (Чэхаславакія). скончыў Браціслаўскі універсітэт эканомікі і працаваў у Дзяржаўным Чэхаславацкім банку і іншых банках, у 1960-я гады — у Лондане і на Кубе. Падчас і пасля аксамітнай рэвалюцыі з 12 снежня 1989 года да 17 мая 1991 года быў міністрам фінансаў Славацкай рэспублікі. У пачатку 1991 года ён стаў адным з заснавальнікаў і віцэ-старшынёй партыі Рух за дэмакратычную Славакію. Яшчэ ў 1990 годзе будучы абраны дэпутатам Федэральнага сходу Чэхаславакіі, ён 25 чэрвеня 1992 года стаў яго старшынёй і сыграў важную ролю ў роспуску Чэхаславакіі. Прэзідэнт Славакіі з 2 сакавіка 1993 года па 2 сакавіка 1998 года.
Памёр 5 кастрычніка 2016 года ў Браціславе[7].