Miхал Ромер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Michał Józef Römer | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 верасня 1778 |
||||||
Смерць |
14 студзеня 1853 (74 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ромеры | ||||||
Бацька | Стэфан Дамінік Ромер[d] | ||||||
Маці | Ганна з Пацаў[d][1] | ||||||
Жонка | Рахеля з дэ Раесаў[d] | ||||||
Дзеці | Эдвард Ян Ромер, Севярын Ромер[d] і Міхал Стэфан Ромер[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Miхал Ромер (польск.: Michał Józef Römer, 14 верасня 1778—14 студзеня 1853) — грамадска-палітычны дзеяч Расійскай імперыі, масон.
З шляхецкага роду Ромераў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1803—1813 прэзідэнт 2-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда, у 1808—1818 адзін з трох камісараў Віленскай адукацыйнае судовай камісіі. У вайну 1812 распараджэннем Напалеона I прызначаны прэзідэнтам г. Вільня, але ў верасні 1812 пакінуў пасаду з прычыны канфлікту з французскімі ўладамі, якія збіраліся зачыніць Віленскі ўніверсітэт. У 1814—1817 маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 — Biленскае губерні. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з адпаведным праектам. Адзін з арганізатараў i кіраўнікоў масонства ў Літве і на Беларусі, майстар Вялікай правінцыйнай Літоўскай ложы «Дасканалае адзінства», якая кіравала дзейнасцю астатніx беларускіх ложаў. Адзін з заснавальнікаў (1819) патрыятычнай арганізацыі В. Лукасінкага «Нацыянальнае масонства», сябар Патрыятычнага таварыства, паплечнік Т.Зана. У маі 1826 арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга да 1830. У 1830—1832 у ссылцы ў г. Варонеж. Пасля вяртання на радзіму адышоў ад грамадскай дзейнасці.
Пахаваны разам з жонкай Рахеляй дэ Раес у сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках. У сярэдзіне XIX стагоддзя скульптар Казімір Ельскі (1782—1867) стварыў для іх класіцыстычныя надмагіллі, упрыгожаныя скульптурнымі выявамі памерлых і алегарычнымі кампазіцыямі[2].