Міхаіл Юр’евіч Лермантаў

Міхаіл Юр'евіч Лермантаў
руск.: Михаил Юрьевич Лермонтов
Забалоцкі П.Я. Лермантаў у менціку лейб-гвардыі Гусарскага палка (1837).
Забалоцкі П.Я. Лермантаў у менціку лейб-гвардыі Гусарскага палка (1837).
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Юр'евіч Лермантаў
Псеўданімы —въ [1]
Дата нараджэння 3 (15) кастрычніка 1814[2][3]
Месца нараджэння Масква
Дата смерці 15 (27) ліпеня 1841[2][4][…] (26 гадоў)
Месца смерці Пяцігорск
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
Бацька Yury Lermontov[d][2]
Маці Mariya Arsenyeva[d][2]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, мастак
Гады творчасці 18281841
Кірунак рамантызм
Жанр лірыка
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Міхаіл Юр'евіч Лермантаў (руск.: Михаил Юрьевич Лермонтов; 3 (15) кастрычніка 1814, Масква — 15 (27) ліпеня 1841, Пяцігорск) — рускі паэт, празаік, драматург, мастак, афіцэр.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1830—32), скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў у Пецярбургу (1834). За верш «Смерць Паэта» пра гібель А. Пушкіна (нап. 1837, апубл. за мяжой 1858, у Расіі цалкам — 1860) высланы ў Грузію. Другі раз сасланы на Каўказ у 1840 годзе. Удзельнік бітвы на р. Валерык у Чачні. Забіты на дуэлі ў Пяцігорску М. Мартынавым.

Першыя вершы напісаў у 1828. Друкаваўся з 1830. Лірыцы М. Лермантава ўласцівы рамантычны, мяцежны герой, які паўстае супраць законаў бяздушнага грамадства і імкнецца да недасяжнага ідэалу, пачуццё адзіноты і расчаравання, бязмежнасці кахання і пакуты, тэмы свабоды, радзімы і яе гістарычнага лёсу: вершы «Ветразь», «Барадзіно», «Дума», «Хмары», «Радзіма» і інш. Стварыў вяршынныя ўзоры рускай рамант. паэмы: «Уцякач» (1838, апубл. 1846), «Мцыры» (1839, апубл. 1840), «Дэман» (8 рэдакцый, 1829—39, апубл. ў Германіі 1856, у Расіі цалкам у 1860) і інш. Распрацоўваў рэалістычную паэму: «Сашка» (1836, аііубл. 1882), «Песня пра цара Івана Васілевіча…» (1838) і інш.

Асноўныя рысы Лермантава-празаіка — тонкі псіхалагізм, лаканізм, афарыстычнасць, умелае валоданне мастацкай дэталлю — выявіліся ў рамане «Герой нашага часу» (1839—40), дзе стварыў новую раманную форму і новага героя, поўнага сіл і расчараванага ў дзеянні. Аўтар гістарычнага рамана пра Пугачоўскае паўстанне «Вадзім» (1832—34, незакончаны, апубл. 1873), рамана на аўтабіяграфічнай аснове «Княгіня Лігаўская» (1836, незакончаны, апубл. 1882), у якім дадзены першы накід характару Пячорына, драм у вершах «Іспанцы» (1830, апубл. 1880), «Маскарад» (3 рэдакцыі, 1835—36, апубл. 1842, паст. цалкам 1862), нарысаў і інш.

Займаўся жывапісам, пісаў акварэлі, карціны алеем, малюнкі (пейзажы, жанравыя сцэны, партрэты і карыкатуры; лепіішя з іх звязаны з каўказскай тэмай).

Вершы М. Лермантава сталі асновай для опернай («Дэман» А. Рубінштэйна), сімфанічнай («Уцёс» С. Рахманінава, «Тры пальмы» А. Спендыярава) і рамансавай (А. Даргамыжскі, М. Балакіраў і інш.) творчасці, народнай песняй «Выходжу адзін я на дарогу».

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Творы Лермантава перакладаў на беларускую мову Алесь Бадак, Алег Бембель, Сяргей Дзяргай, Аркадзь Куляшоў, Валянцін Таўлай[5], Яўген Міклашэўскі, Якуб Колас і інш.

Зноскі

  1. Масанов И. Ф. Новые дополнения к алфавитному указателю псевдонимов. Алфавитный указатель авторов. // Словарь псевдонимов русских писателей, учёных и общественных деятелей / Масанов Ю.И. — Москва: Издательство всесоюзной книжной палаты, 1960. — Т. IV. — С. 280. — 558 с. — 15 000 экз.
  2. а б в г Жданов В. В. Лермонтов // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 143–154.
  3. Дм. Абрамович Лермонтов, Михаил Юрьевич // Русский биографический словарь / под ред. Н. Д. Чечулин, М. Г. КурдюмовСПб.: 1914. — Т. 10. — С. 265–315.
  4. Ив. Иванов Лермонтов, Михаил Юрьевич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIа. — С. 579–586.
  5. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.