Поўнае імя | Нарайр Хачатуравіч Гёзалян | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 сакавіка 1990[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Арменія | |||||||||||||||||||||
Рост | 167 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 65 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нарайр Гёзалян (арм.: Նորայր Խաչատուրի Գյոզալյան; нар. 15 сакавіка 1990, Ерэван) — армянскі футбаліст, нападнік.
Гуляў за ерэванскі «Бананц», з якім двойчы выйграў срэбныя медалі чэмпіянату Арменіі. У 2011 перайшоў у дыліжанскі «Імпульс», у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Арменіі 2012/13.
У ліпені 2013, пасля распаду «Імпульса», у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У складзе «Тарпеда-БелАЗ», хоць і выхадзіў у аснове, не здолеў праявіць сябе. У выніку па заканчэнні сезона пакінуў клуб.
У студзені 2014 вярнуўся ў Арменію, падпісаўшы кантракт з «Алашкертам»[3]. У сезоне 2015/16 разам з камандай стаў чэмпіёнам Арменіі. У 2017 годзе вярнуўся ў «Бананц». У ліпені 2018 года перайшоў у «Арцах», які пакінуў у сакавіку 2019 года і завяршыў кар’еру.
Выступаў за юніёрскую зборную Арменіі.