Павел Стэфан Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Paweł Stefan Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбрэхт Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Стэфан Пац | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Геранім Юр’евіч Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1565[1] | ||||||
Смерць |
19 ліпеня 1635[2][3][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Багдан Паўлавіч Сапега[1] | ||||||
Маці | Марына з Капустаў[d][1] | ||||||
Жонка | Рэгіна з Дыбоўскіх[d][1][4], Альжбета Вэселен[d][1], Кацярына з Гаслаўскіх[d][5][1][…] і Соф’я з Даніловічаў[d][1] | ||||||
Дзеці |
ад другога шлюбу: Ганна Катарына, Тэафіла і Крысціна |
||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (1593—1623), падканцлер літоўскі (з 1623).
Сын Багдана Сапегі, брат Мікалая. Вучыўся ў Віленскай акадэміі.
У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага літоўскага. У 1600 здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў Папа Рымскі Клімент VIII.
Браў удзел у смаленскай кампаніі 1609—1611 гадоў. У час аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.
14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера літоўскага. Быў прыхільнікам зніжэння вартасці талераў і дукатаў у мэтах спынення іх вывазу за мяжу.
Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай смерці, браў удзел у таемных нарадах Сената пад кіраўніцтвам прымаса Яна Вэнжыка (2—5 мая 1632), а таксама ў каранаванні Уладзіслава Вазы ў лютым 1633.
Быў жанаты чатыры разы. Упершыню ажаніўся з Рэгінай Дыбоўскай (шлюб у 1599), другі раз — з Альжбетай Веселен (у 1602), з якой меў дачок Ганну Кацярыну, Тэафілію і Крысціну. Дзве з іх сталі манахінямі: Еўдакія (Кацярына) базыльянскага ордэна і Тэафіла капуцынскага ордэна, а Крысціна выйшла замуж за падстолія літоўскага Яна Гераніма Хадкевіча[6], але памёрла маладой, не пакінуўшы нашчадства[7].
Трэці раз пабраўся шлюбам з Кацярынай Гаслаўскай (у 1618), чацверты — з Соф’яй Даніловіч (у 1630). Пахавалі П. С. Сапегу ў касцёле францысканцаў у Гальшанах, дзе раней вырабілі мармуровае надмагілле для яго і трох жонак[8]