Павел Сяргеевіч Пацёмкін | |
---|---|
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1743 ці 8 ліпеня 1743[1] |
Смерць |
29 сакавіка 1796 (52 гады) ці 9 красавіка 1796[1] (52 гады) |
Род | Potyomkin[d] |
Адукацыя | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | Руская імператарская армія |
Званне | генерал-аншэф |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па́вел Сярге́евіч Пацёмкін (1743 — 1796) — граф, расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, далёкі сваяк Рыгора Аляксандравіча Пацёмкіна.
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, з 1756 года на вайсковай службе, удзельнік руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў. Указам Кацярыны II ад 11 чэрвеня 1774 года прызначаны начальнікам Казанскай і Арэнбургскай сакрэтных камісій па следству і пакаранню ўдзельнікаў Пугачоўскага бунту. Знаходзіўся ў Казані ў момант яе ўзяцця войскамі Пугачова 15 ліпеня 1774 года, разам з гарнізонам і гараджанамі замкнуўся ў Казанскім крамлі. Толькі хуткі падыход атрада Міхельсона выратаваў крэмль ад штурму.
Асабіста кіраваў правядзеннем допытаў палонных пугачоўскіх атаманаў І. Н. Белабародава, І. Н. Зарубіна, І. І. Ульянава і іншых у Казані, пазней у Сімбірску. У кастрычніку 1774 года разам з генерал-аншэфам П. І. Паніным, ваенным кіраўніком падаўлення паўстання, праводзіў допыты Е. І. Пугачова ў Сімбірску, а затым удзельнічаў у правядзенні генеральнага следства ў Маскве. Пасля сканчэння следства і суда ў студзені 1775 года Пацёмкін узнагароджаны шпагай з алмазамі.
У 1784—1788 гадах быў прызначаны саратаўскім генерал-губернатарам і адначасова з 1785 года — генерал-губернатарам каўказскага намесніцтва.
З 1787 года з пачаткам руска-турэцкай вайны — у дзеючым войску, удзельнічаў ва ўзяцці Ізмаіла, за адрозненне пры штурме ўзнагароджаны ордэнам Св. Георгія 2-га класа. У 1794 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Польшчы, у тым ліку пры ўзяцці Прагі. Па канчатку баявых дзеянняў атрымаў званне генерал-аншэфа, а ў 1795 годзе тытул графа.
Указам імператрыцы Кацярыны II ад 3 чэрвеня 1791 года Пацёмкіну была падаравана суконная фабрыка ў сяле Глушкова Курскай губерні са ўсімі паселішчамі, людзьмі і з землямі.
Паэт-аматар, аўтар шэрагу вершаваных твораў.