Паветрана-касмічныя сілы (ПКС) | |
---|---|
| |
Гады існавання | з 1 жніўня 2015 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Тып | Від узброеных сіл |
Складаецца з | |
Функцыя | абарона і забеспячэнне бяспекі Расіі ў паветрана-касмічнай сферы |
Колькасць | 165 000 чалавек (2018 год)[2] |
Частка | |
Дыслакацыя |
месца дыслакацыі УС РФ за мяжой |
Удзел у |
Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі Інцыдэнт у Керчанскім праліве |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Сяргей Суравікін |
Вядомыя камандзіры | Віктар Бондараў |
Сайт | eng.mil.ru/en/str… (англ.) |
Паветрана-касмічныя сілы (ПКС) — від Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, сфармаваны ў 2015 годзе, у выніку аб’яднання Ваенна-паветраных сіл (ВПС) і Войскаў паветрана-касмічнай абароны[3].
Прыступілі да выканання пастаўленых задач 1 жніўня 2015 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[4][5].
Агульнае кіраўніцтва паветрана-касмічнай абаронай Расіі ажыццяўляе Генеральны штаб Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, а непасрэднае — Галоўнае камандаванне Паветрана-касмічных сіл[5].
Галоўны штаб Паветрана-касмічных сіл дыслакуецца ў будынку Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, размешчаным у раёне Арбата, на вуліцы Знаменка ў Маскве[6].
Прафесійнае свята — Дзень Паветрана-касмічных сіл. Адзначаецца штогод 12 жніўня[7].
Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі сфарміраваны шляхам аб’яднання Ваенна-паветраных сілаў і Войскаў паветрана-касмічнай абароны.
3 жніўня 2015 года, у ходзе селектарнай нарады Міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі С. Шайгу заявіў[8][9]:
«Фарміраванне ПКС шляхам злучэння Ваенна-паветраных сілаў і Войскаў паветрана-касмічнай абароны з’яўляецца аптымальным варыянтам удасканалення сістэмы паветрана-касмічнай абароны краіны. Гэта дазваляе, у першую чаргу, засяродзіць у адных руках усю адказнасць за фарміраванне ваенна-тэхнічнай палітыкі па развіцці войскаў, якія вырашаюць задачы ў паветрана-касмічнай сферы, па-другое, за кошт больш цеснай інтэграцыі павысіць эфектыўнасць іх ужывання, па-трэцяе, забяспечыць паступовае развіццё сістэмы паветрана-касмічнай абароны краіны.»
З 30 верасня 2015 года Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі прымаюць актыўны ўдзел у Ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі. Праца ПКС была высока ацэненая Уладзімірам Пуціным, многія вайскоўцы былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод Расіі і Сірыі. На канец 2016 года баявы вопыт у Сірыі атрымалі 84% лётнага складу ПКС Расіі[10].
17 сакавіка 2016 года Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін уручыў Баявы сцяг Паветрана-касмічных сіл галоўнакамандуючаму ПКС генерал-палкоўніку Віктару Бондараву[11].
Арганізацыйна ПКС УС Расіі ўключаюць у сябе тры роды войскаў (сіл)[12]:
Паветрана-касмічныя сілы вырашаюць шырокі спектр задач[12]:
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)