Пак Тхэ Джун | |
---|---|
Нараджэнне |
29 верасня 1927 |
Смерць |
13 снежня 2011 (84 гады) |
Дзеці | Yooah Park[d][1] |
Веравызнанне | прэсвітэрыянства |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы | |
Узнагароды |
Пак Тхэ Джун (кар. 박태준, 朴泰俊; 29 верасня 1927 — 13 снежня 2011) — карэйскі бізнесмен, мецэнат, герой вайны і палітык, прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя ў 2000 годзе.
Атрымаў ваенную і паліталагічную адукацыю. Пасля ваеннага перавароту супраць адміністрацыі Чанг Мёна на чале з Пак Чон Хі Пак Тхэ Джун стаў членам Вярхоўнага Савета па гандлёвым і прамысловым адраджэнні Карэі. У 1963 годзе выйшаў у адстаўку з шэрагаў Узброеных Сіл у званні генерал-маёра.
Пасля таго займаўся бізнесам. У 1980 годзе пайшоў у палітыку, быў абраны дэпутатам Нацыянальнай асамблеі. На працягу доўгага часу быў саюзнікам прэзідэнта Кім Ён Сама, аднак затым паміж двума палітыкамі адбыўся канфлікт, пасля чаго Пак быў вымушаны сысці ў адстаўку з Нацыянальнай Асамблеі і з’ехаць за мяжу з прычыны абвінавачванняў у карупцыі.
У 1997 годзе вярнуўся на радзіму і зноў стаў членам парламента, атрымаўшы падтрымку выбаршчыкаў за кошт крытыкі эканамічнага курсу прэзідэнта Кім Дэ Чжуна. У 2000 годзе ўзначаліў Урад Рэспублікі Карэя, зрэшты неўзабаве быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за падазрэнняў у махлярстве пры падзеле ўласнасці.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка)